Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

На прыканцы ліпеня на Пастаўшчыне пройдзе трэці Эка-арт-пленэр

З 20 па 31 ліпеня на лясным хутары ля возера Балдук збяруцца мастакі для натхнення прыродай.
0 комментариев
Продолжение темы:

Эка-арт-пленэр традыцыйна папярэднічае Агра-культурнаму фестывалю, што ладзіцца Галерэяй сучаснага мастацтва "Ў", грамадскай арганізацыяй "Экадом", ўстановай "Агра-Эка-Культура", таварыствам "Зялёная сетка" і ўстановай "Цэнтр экалагічных рашэнняў".

Сёлета арганізатары плануюць пабываць на маляўнічым лясным хутары ля возера Балдук.

Пад час правядзення пленэру мастакі будуць назіраць за дзікай прыродай і практыкавацца ў глыбіннай экалогіі. Таксама арганізатары прапануюць удзельнікам пазнаёміцца з альтэрнатыўнай сельскай гаспадаркай і мясцовай гісторыяй, прыемны адпачынак і заспакаенне ад хуткага гарадскога рытму, доўгія павольныя шпацыры па маляўнічым наваколлі.

Канчатковы вынік творчага раскрыцця можна будзе пабачыць на пляцоўцы Галерэі "Ў" у жніўні гэтага году.

Куратары пленэра: Сафія Садоўская, Наталля Гарачая.

Куратары праекта: Ірына Сухій, Лана Семенас, Валянціна Кісялёва.

Беларускі Зялёны Партал, па матэрыялах ygallery.by

Крыніца фота ygallery.by, facebook

Ранее по теме:

Комментарии читателей: