Подписаться! Лента новостей Экошок Жестокое обращение с животными

88% паверхні акіянаў забруджана пластыкам

Аб гэтым сведчаць іспанскія навукоўцы ў даследванні, апублікаваным у канцы чэрвеня ў ЗША.
0 комментариев

Мікракавалачкамі пластыку забруджана да 88% паверхні акіянаў, і гэта ўплывае на марскі харчовы ланцужок: пластык паглынаюць рыбы і іншыя жывёліны. Аб гэтым сведчаць іспанскія навукоўцы ў сваім даследаванні, якое было апублікавана 30 чэрвеня ў ЗША.

"Акіянічныя плыні нясуць пластык, які распаўся на вельмі малыя фрагменты праз уздзеянне сонечнай радыяцыі, і гэты мікрапластык, які здольны існаваць яшчэ сотні гадоў, быў знойдзены ў 88 % пробаў з паверхні акіянаў, узятых падчас экспедыцыі Маласпіна ў 2010 годзе", - патлумачыў Андрэ Казар, навукоўца з Вышэйшага цэнтру навуковых даследаванняў (CSIC) універсітэта Кадзіз у Іспаніі. Ён з’яўляецца галоўным аўтарам гэтага даследавання, апублікаванага ў часопісе Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (PNAS).

Даследаванне таксама падцвердзіла існаванне пяці вялікіх зон, у якіх назапашваюцца пластыкавыя рэшткі. Зоны адпавядаюць пяці вялікім зонам цыркуляцыі вады на планеце.

Ва ўсялякім разе плошча акіянаў не можа быць адзіным месцам, дзе ёсць мікрасмецце, таму што, як паказвае даследаванне, найбольш імаверна, што вялікая часта смецця знаходзіцца ў марскім харчовым ланцужку, паглынутая жывёламі, альбо месціцца ў глыбінях акіяну.

Гэтыя невялікія фрагменты часта ўтрымліваюць дамешкі, якія могуць быць праглынутыя і перавараныя марскімі жыхарамі. Апроч таго, такая колькасць мікраадходаў дазваляе мікраагранізмам каланізаваць вобласці, да якіх яны раней не мелі доступу.

Найбольшую долю ў знойдзеных адходах склалі поліэтылен і поліпрапілен - палімеры, што выкарыстоўваюцца ў рэчах штодзённага ўжытку накшталт пакетаў для ежы і піцця, прыладаў для кухні і цацак.

"Добра ў гэтым тое, што колькасць пластыку нашмат меншая, чым чакалася. Але найбольшая праблема – вызначыць, што пасля адбываецца з пластыкам, які трапляе ў акіян", - падсумоўвае Карлас Дуартэ, каарыднатар экспедыцыі Маласпіна.

Даследчыкі ацанілі колькасць пластыка, які плавае ў акіянах, у 7 000 - 35 000 тон з найбольшай канцэнтрацыяй ў паўночнай частцы Ціхага акіяну (33-35 %).

Выкід пластыкавых адходаў у акіян выклікае ўрон не меншы за 13 мільярдаў долараў (9,5 мільярдаў еўра) і пагрозу жыццю ў моры, а таксама турызму і рыбалцы, - папярэдзіла ААН а адкрыцці сваёй першай Асамблеі па навакольным асяроддзі 23 чэрвеня ў Найробі.

Ганна Валынец паводле “Le monde”

Ранее по теме:

Комментарии читателей: