Подписаться! Лента новостей Экоправо Суды

Супраць пераследавання НДА

Актывісты і арганізатары Nuclear Heritage Network салідарны з НДА, якія пераследуюцца ў Расеі як "замежныя агенты".
1 комментарий

Учора "Гуманістычны Рух Моладзі" (ГРМ) паўстаў перад судом інспіраваўным расейскай сакрэтнай службай ФСБ (былы КДБ), у якім ГРМ класіфікуецца як "замежны агент". Ўсё шырэй і шырэй, на ўсе новыя і новыя пласты расейскага грамадства ўзмацняецца ціск, выкліканы заканадаўчым вызначэннем "замежны агент", якое становіцца інструментам падаўлення, выкарыстоўваецца каб прымусіць замаўчаць любую НДА, вызначаную дзяржавай, як "палітычную" і якое атрымлiвае падтрымку ў выглядзе ахвяраванняў або грантаў з-за мяжы. Расейскія праваабарончыя арганізацыі крытыкуюць Закон, які ўступае ў супярэчнасць з асноўнымі правамі, гарантаванымі канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі.

Некалькі арганізацый, што крытыкавалі атамную палітыку буйных расійскіх кампаній і ўрада былі ў цэнтры ўвагі ўладаў ўжо больш за год. Нядаўна "Экаабарона" - экалагічная НДА, распачаўшая паспяховую кампанію супраць Балтыйскай АЭС пад Калінінградам, была аб'яўлена "замежным агентам" рашэннем Міністэрства Юстыцыі Расіі. Яе дзейнасць і асветніцкая праца сталі падставай для гэтага вызначэння. Некалькі гадоў таму яны, сумесна з гуртамі з іншых краін, спынілі транспарціроўку адходаў ўрану з некалькіх еўрапейскіх краін у Расію.

Актывісты ГРМ таксама былі ўцягнутыя ў анты-ядзерныя прооекты і ўдзельнічалі ў праграмах і мерапрыемствах, арганізаваных у рамках "Nuclear Heritage Network". Акрамя таго, два прадстаўнікі гэтай праваабарончай арганізацыі маюць мандаты ў рэгіянальным Камітэце Грамадскага Кантролю і актыўна аглядаюць турмы, настойваючы на паляпшэнні становішча зняволеных. У якасці членаў гэтага камітэта па законе яны маюць права на доступ у турмы ў любы час, каб пагаварыць з вязнямі і паведамляюць аб выніках ў адпаведныя органы, установы і грамадскасці. Паколькі гэтыя дзеянні прывялі да рэальныч змен на практыцы ў некаторых турмах, адміністрацыя і кіраўніцтва ў сістэме месцаў пазбаўлення волі зусім не радая такой актыўнасці.

"Актывісты, якія спрабуюць адзначыць недахопы грамадства - няхай гэта будзе пытанні правоў чалавека, экалагічныя, сацыяльныя ці іншыя аспекты - не з'яўляюцца "замежнымі агентамі, - сцвярджае Джына Бек, актывіст Nuclear Heritage Network. - Іх праца мае важнае значэнне для абароны навакольнага асяроддзя і грамадства. Гэтыя дзеянні не павінны быць пакараныя, а павінны толькі вітацца ўладамі, таму што у многіх выпадках яны вырашаюць задачы, з якімі, на самрэч, ўрад не ў стане разабрацца".

Прававое вызначэнне "замежны агент" было ўведзена ў Расіі ў 2012 годзе пасля хвалі крытыкі з нагоды парушэнняў падчас апошнiх прэзідэнцкіх выбараў. Было бачна, што НДА згулялі важную ролю ў маніторынгу выбараў, збіраючы выпадкі маніпуляцый і інфармуючы грамадскасць. Закон аб "замежных агентах" накіраваны на няўрадавыя арганізацыі, якія карыстаюцца падтрымкай з-за мяжы. Дзякуючы эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў Расіі, праца, у рамках якой крытыкуецца існы стан спраў, часта залежыць ад падтрымкі рухаў і груп, якія ажыццяўляюць гэтую працу, з-за мяжы. Другім крытэрыем для таго, каб быць запісаным у "замежныя агенты", з'яўляецца "палітычная дзейнасць", пры гэтым вызначэнне дадзенага паняцця зусім адвольна трактуецца рознымі расейскімі дзяржструктурамі.

Выпадак з Гуманістычным Рухам Моладзі з'яўляецца асаблівым, паколькі, Мінюст Расіі ў судзе ўпершыню адхіліў абвінавачванне НДА, у тым, што яно з'яўляецца "замежным агентам". На самай справе яны нават выказалі сумневы ў сапраўднасці доказаў абвінавачвання. Гэта грунтуецца на "экспертызе" спецыяліста-лінгвіста, які сцвярджаў, што падставай з'яўляюцца "неаднаразовыя згадкі паняцці "свабоды", а таксама патрабаванні захавання “правоў чалавека" мае ў "Маладзёвай праваабарончай газеце" ГРМ, якія з'яўляюцца "схаваным заклікам да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу і гвалтоўнага разбурэння цэласнасці Расійскай Федэрацыі". Міністэрства юстыцыі не стала прытрымлівацца гэтага, відавочна, "творчага" аналізу экспертызы абвінавачвання.

"Nuclear Heritage Network" з'яўляецца міжнароднай неафіцыйнай сеткай антыядзерных актывістаў "грассруутс" груп і арганізацый па ўсім свеце. Яе мэта - падтрымка антыядзерных актывістаў па ўсім свеце. Для дасягнення гэтага сетка дае магчымасць камунікацыі, шматмоўныя інфармацыйныя матэрыялы па Антыядзерным тэмах на мясцовым узроўні і арганізуе міжнародных сустрэчы для каардынацыі і сумесных дзеянняў. "Nuclear Heritage Network" забяспечвае базу для ўзмацнення і большай эфектыўнасці антыядзернай дзейнасці і дазваляе сваім актывістам праводзіць у жыццё сумесныя праекты, выкарыстоўваючы рэсурсы NHN.

Беларускі Зялёны Партал, паводле афіцыйнага прэс-рэлізу Nuclear Heritage Network

Ранее по теме:

Комментарии читателей: