Подписаться! Лента новостей Климат Изменение климата

Матылькі і стракозы святлеюць і мігруюць на поўнач

Паводле французкіх даследчыкаў, гэта чарговае наступства глабальнага пацяплення.
0 комментариев
Продолжение темы:

З’явілася новая ілюстрацыя кліматычнай тэорыі, і яе героі – мігатлівыя насякомыя. На еўрапейскім кантыненце матылькі і стракозы цёмных колераў жывуць пераважна на поўначы, дзе прахалодней, а светлая афарбоўка пераважае на залітым сонцам поўдні.

Такія стракозы атрымліваюць энергію ад сонца | Рэндальф Мандэрбах

За апошнія два дзесяцігоддзі больш светлыя ўзоры імкліва павялічылі тэрыторыю свайго распаўсюду.

Гэта табліца, падобная да імпрэсіянісцкага жывапісу, насамрэч ілюструе энтамалагічнае даследванне, змешчанае ў выданні часопіса Nature Communications ад 27 мая. Гэтае даследванне правяла каманда эколагаў з Германіі, Даніі і Велікабрытаніі.

Дзірк Зёсс з Марбурскага універсітэту і яго калегі старанна вывучылі 366 відаў матылькоў, прадстаўленых ў Еўропе, і 107 відаў стракоз, надаючы асаблівую ўвагу іх прастораваму рассяленню з аднаго боку і з іншага - колеру іх цела і крылаў.

Тэрмарэгуляцыя

Мапа здзіўляе: далей ад перыферыі міжземнамор’я, дзе дамінуюць лускакрылыя матылькі і стракозы светлага колеру (за выняткам Пірэнейскай паўвыспы, Сардзініі, Сіцыліі і Балканаў), колер насякомых цямнее з паглыбленнем у паўночныя шыроты (паўночная Вялікабрытанія, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя).

"Для двух асноўных груп насякомых мы выявілі наўпростую сувязь між кліматам, колерам і мясцовасцю пражывання", - кажуць аўтары.

Стракозы светлых колераў з'яўляюцца найбольш шматлікімі ў паўднёвай Еўропе, у той час як цёмнага колеру пераважаюць на поўначы

Чаму? Гэта падобна да людзей, якія летам выбіраюць больш светлую вопратку, каб прыцягвала менш сонечнага цяпла і радыяцыі.

Што тычыцца халоднакроўных жывёл (яны атрымліваюць цяпло для цела звонку) – казурак, яшчарак, змей - колер грае ключавую ролю ў іх тэрмарэгуляцыі. Ад сонца яны атрымліваюць энергію, каб рухацца, лётаць, харчавацца і спарвацца. У такім разе цёмныя вонкавыя колеры, якія захоўваюць больш цеплыні, лепш пасуюць для холаду, у той час як светлы нарад падыходзіць для таго, каб прымаць сонечныя ванны і не перагравацца.

Падымаючыся на поўнач

Параўноўваючы геаграфічнае размеркаванне стракоз за 1988-2006 гады, даследчыкі выявілі "агульны пераход да больш светлай афарбоўкі", шчыльна карэляваны з пацяпленнем у Еўропе.

Аб ссоўванні да поўначы міжземнаморскіх відаў сведчаць пунсовыя стракозы, якія мігравалі ў Германію, а таксама невялічкія белыя паўднёвыя матылі, пірэнейскія бялянкі, якія падняліся яшчэ вышэй на поўнач.

Гэты міжземнаморскі матылёк, пірэнейская бялянка, цяпер жыве ў Германіі і працягвае прасоўвацца на поўнач | Adrian 198 cm

"Глабальнае пацяпленне спрыяе таму, што насякомыя ў Еўропе мяняюць колер на больш светлы", - робяць аўтары выснову і выказваюць думку, што тыя насякомыя, якія не здолеюць мяняць тэрыторыю пражывання, могуць далучыцца да больш ценелюбівых істотаў.

"Гэтыя вынікі, - кажуць навукоўцы, - забяспечыць аснову для больш дакладнага прагназавання наступстваў змены клімату для шматлікіх груп насякомых".

"Гэта макраэкалагічнае даследаванне, першае такога маштабу па гэтым пытанні, паказвае, што змяненне клімату можа мець вельмі прыкметны ўплыў на супольнасці насякомых, - кажа Марыяна Эліяс, навуковы супрацоўнік французкага Нацыянальнага цэнтра прыродных даследванняў (CNRS) і Нацыянальнага музею гісторыі прыродазнаўства. - Мы ўжо ведалі, што расліны ці птушкі рухаюцца на поўнач. Але гэта першы выпадак, калі на першы план выйшла адаптацыя да тэмпературы".

Ганна Валынец паводле П’ера Іра, “Le monde”

Ранее по теме:

Комментарии читателей: