Подписаться! Лента новостей Экожизнь ПопробуйЭКО

Поўная стэрылізацыя: чаму ў РБ 25% пар бясплодныя

Як не далучыцца да іх і захаваць падаўжэй сваё здароўе.
1 комментарий
Продолжение темы:

Шэсць фталатаў спатыкнення

Больш за 20% насельніцтва планеты пакутуе на алергіі, кожная сёмая пара бясплодная, а ў Беларусі, па статыстыцы Навукова-практычнага цэнтру гігіены - кожная чацвёртая. Гэта сведчыць, што наваколле неспрыяльнае для здароўя.

Па дадзеных таго ж цэнтра, у Беларусі павялічваецца колькасць хімічных аварый з выкідамі хімічных рэчываў. А ўтрыманне і кшталты хімічных рэчываў у таварах дагэтуль рэгламентуюцца не вельмі актуальным ГОСТам 1976 году.

Ужо з’явіліся новыя матэрыялы, адзін з якіх – ПВХ, пластык, да яго часта дадаюць размякчальнікі (фталаты). Некаторыя з іх з’яўляюцца таксічнымі, і шэсць з іх забароненыя ў Еўразвязе, але ў Беларусь трапляюць без перашкодаў.

Пластыфікатары ў ПВХ нават у медыцынскіх вырабах (гнуткія рэчы, сістэмы для пералівання крыві) не забароненыя, у тым ліку ў ЕЗ. Але там кантралюецца ўтрыманне шасці шкодных фталатаў. У краінах Мытнага звязу такога кантроля няма”, - кажа Ірына Іллюкова, кіруючая лабараторыяй прафілактычнай таксікалогіі і экатаксікалогіі Навукова-практычнага цэнтру гігіены.

Тэхнічны рэгламент Мытнага звязу "Пра бяспеку хімічнай прадукцыі", магчыма, пачне дзейнічаць у ліпені 2017 году, хаця праз лобі бізнэс-асацыяцыі Казахстану праца над ім прыпыненая. У чаканні закону беларусы могуць паспрабаваць самі зрабіць блізкі асяродак больш чыстым.

Існуе адзіная еўрапейская сістэме перасцярогі ад шкодных прадуктаў – Rapex, дзе можна знайсці канкрэтныя прадукты і рызыкі, звязаныя з іх выкарыстаннем.

Менш за 0,1% хіміі – не лічыцца

Уздзеянне фталатаў на эндакрынную сістэму адбываецца праз штучныя клеткі, вельмі падобных па будове да гармонаў. Яны падмяняюць гармоны ў арганізме і могуць прывесці, асабліва ў дзяцей, да “ранняга полавага саспявання, змяншэння колькасці і рухомасці сперматазоідаў і да поўнай стэрылізацыі”, - кажа Ірына. Таксама магчымыя дэрматыты, алергіі і астмы, асабліва ў дзяцей.

Часта для змякчэння тэкстылю, каб не пэцкаўся і не прамакаў, дадаюць адно з такіх рэчываў – эндакрынных разбуральнікаў. Гэта ж адносіцца да некаторых змякчальнікаў тканіны, якімі карыстаюцца пры мыцці вопраткі.

ПВХ нельга выкарыстоўваюць у вопратцы, але такое здараецца, бо правесці экспертызу і праверыць шкоднасць нельга: у Беларусі у абавязковую маркіроўку тавараў не ўваходзіць утрымання ўсіх выкарыстаных хімічных рэчываў. Ёсць толькі тых, якія лічацца небяспечнымі і якіх больш за 0,1%. Экспертызу можна рабіць толькі для рэчаў, дзе ўтрыманне пазначана.

Вінаград - доўга мыць, а тунец - не есці цяжарным

Таксічныя і канцэрагенныя рэчывы могуць трапяць у арганізм чалавека праз тавары спажывання, гародніну, садавіну, апрацаваныя пестыцыдамі. Часта ў іх застаецца рэшткавая колькасць рэчыва, а кантраляваць у нас могуць толькі пестыцыды, зарэгістраваныя ў РБ. Таму набытую прадукцыю трэба мыць цёплай вадой і калі дазваляе шкурка – пажадана са шчоткай.

Напрыклад, пры вытворчасці вінаграда ажыццяўляецца 32 хімічныя апрацоўкі пестыцыдамі – ён найбольш апрацоўваемы з садавіны. Таму Ірына Іллюкова раіць яго спачатку замачыць у цёплай вадзе хаця б на 30-40 хвілін, пасля прамыць некалькі разоў.

Па харчовым ланцужку да нас могуць трапляць злучэнні іртуці, якія не выводзяцца з арганізму. Найбольшую шкоду яны могуць прынесці здароўю дзяцей у першыя тры гады развіцця і немаўляці падчас першага трыместру цяжарнасці. Найбольшая колькасць іртуці ўтрымліваецца ў тунцы і іншай драпежнай рыбе.

Органы дыхання дзіцяці знаходзяцца акурат на ўзроўні лакацыі выхлапных газаў, таму не варта гуляць з маленькімі па палях уздоўж дарог і чыгуначных шляхоў.

Ганна Валынец

Фота аўтара, ru.wikipedia.org

Ранее по теме:

Комментарии читателей: