Подписаться! Лента новостей Техносфера

Таксічнасць гербіцыда Раўдап і аднаго ГМА: Сэраліні ізноў публікуе даследванне

Выдавец чакае дыскусіі, а Еўрасаюз плануе працягнуць даследванні па доўгатэрміновых наступстваў спажывання ГМА.
0 комментариев

Паўторна будзе апублікаванае палемічнае даследаванне прафесара Жыля-Эрыка Сэраліні па тэме таксічнасці гербіцыда “Раўндап” і ГМ-кукурузы NK603. Пра гэта ён абвясціў у аўторак, 24 чэрвеня.

Упершыню даследванне з’явілася ў 2012 годзе ў часопісе Food and Chemical Toxicology (Харчовая і хімічная таксікалогія) і было адкліканае, таму што яго метадалогія выклікала сумневы:

З некарэктных вынікаў нельга рабіць высновы", – даў сваю ацэнку рэдактар часопіса.

У аўторак прафесар Сераліні ізноў абвергнуў сувязь паміж інцідэнтам з даследваннем і з’яўленнем у рэдакцыі часопіса Рычарда Гудмана, "біёлага, які шмат гадоў працаваў запатэнтавала NK603.

Прафесар Жыль-Эрык Сэраліні ў Брусэлі ў верасні 2012 года.

Закрытасць дадзеных вытворцаў

"Мы атрымалі прапановы паўторна апублікаваць даследванне ад пяці выдаўцоў і выбралі Environmental Sciences Europe (“Навакольнае асяроддзе Еўропы”, выдавецтва Springer), таму што ён працуе па прынцыпу адкрытых дадзеных, і гэта дазволіць даць доступ да першасных дадзеных усёй навуковай супольнасці", - зазначае Жыль-Эрык Сэраліні.

Дапоўнены новым статыстычным аналізам, тэкст базуецца на ўсё тых жа дадзеных, што і публікацыя 2012 году. Ён, паводле аўтараў, выкрывае таксічны ўплыў “Раўндапа”, самага распаўсюджана гербіцыду ў свеце, на прыкладзе пацукоў. У іх назіраліся парушэнні, звязаныя з “сур’ёзнымі парушэннямі печані і нырак, а таксама палавых гармонаў і з'яўленнем пухлін малочнай залозы".

"Нашай працай з'яўляецца вывучэнне хранічнай таксічнасці, а не канцэрагенэзу", – настойвае Жыль-Эрык Сераліні ў адказ на крытыку свайго метада. Адна з крытычных заўваг яго супраціўнікаў - тып і колькасць выкарыстаных пацукоў. Але на погляд прафесара гэты метад: "Адпавядае таксікалагічным даследаванням, якія праводзяцца ва ўсім свеце, у тым ліку даследванням вытворцаў".

Біёлаг паўтарыў свой заклік да публікацыі зыходных дадзеных даследавання таксічнасці, праведзенага вытворцамі для сертыфікацыі прадукцыі.

"Сёння мы даем нашы зыходныя дадзеныя, мы хацелі б, каб гэта ж зрабілі і вытворцы накшталт Мансанта, - сказаў Сэраліні. - Празрыстасць дадзеных для прамыслоўцаў сёння цалкам непрынятая, і гэта навуковая анамалія".

Навуковая празрыстаць

Вінфрыд Шродэр, рэдактар часопіса Environmental Sciences Europe, перавыдаючы гэты тэкст, ужо заявіў пра сваё жаданне "распачаць рацыянальную дыскусію" па гэтых працах.

"Адзіная мэта заключаецца ў забеспячэнні навуковай празрыстасці і на гэтай аснове - дыскусіі, якая мае мэтай не схаваць дадзеныя, а засяродзіцца на гэтай непазбежнай палеміцы, звязанай з метадалогіяй", - дадае ён.

Вынікі даследавання прафесара Сэраліні пра ўплыў на пацукоў кукурузы NK603 і гербіцыду “Раўндап” вытворчасці кампаніі Мансанта былі абвергнутыя Еўрапейскім агенцтвам па бяспецы харчовых прадуктаў (EFSA) і Нацыянальным агенцтвам санітарнай бяспекі (Anses) у Францыі. Але гэта справакавала дэбаты беспрэцэдэнтнага маштабу па пратаколах, якія выкарыстоўваюцца для тэставання ГМА, і прабелам у ведах па доўгатэрміновай таксічнасці пестыцыдаў і ГМА, устойлівых да гэтых пестыцыдаў.

Французскія і еўрапейскія ўстановы аховы здароўя рэкамендавалі правядзенне даследаванняў па доўгатэрміновых наступстваў спажывання ГМА, якіх сёння амаль не існуе. Еўрапейскі Саюз зрабіў тэндэрны запыт. Каманда прафесара Сэраліні тым не менш раскрытыкавала пратаколы, якія выкарыстоўваюцца гэтымі арганізацыямі, кажучы, што яны "занадта абмежаваныя ў часе" і сканцэнтраваныя "на канцэрагеннасці, а не на агульнай доўгатэрміновай таксічнасці".

Ганна Валынец паводле “Le monde”

Крыніца фота AFP, Джон Ціс; www.flickr.com

Ранее по теме:

Комментарии читателей: