Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Для аднаго смецце, для іншага скарб: прайшоў кніжны FreeMarket у Мінску

29 чэрвеня ў адной з кавярняў Мінску сотні чалавек аддавалі і бралі кнігі без грошаў.
0 комментариев
Продолжение темы:

“Мы б з радасцю прынялі 3 000 чалавек замест 500”

Дворык у арцы, людзі ў глыбіні кніг і летні водар – так сустракаў 29 чэрвеня сваіх гасцей вольны кніжны кірмаш. Валанцёры сартуюць кнігі на ўваходзе, у залі госці палююць на літаратуру сваёй мары і прабіраюцца праз натоўп, па-філасофску на гэта глядзяць бармэны.

Сюды прыносяць шмат мастацкіх кніг, выдадзеных у Савецкім саюзе, калекцыі дэтэктываў накшталт Данцовай, шмат навучальнай літаратуры і літаратуры па эзатэрыцы і асабістым росце, як прыцягваць грошы; багата і дзіцячых кніг.

Фантастыку прыносяць проста пакетамі – і такімі ж пакетамі выносяць, - кажа Аня, валанцёрка. - Насамрэч, ёсць жа такая прымаўка: што для аднаго смецце, для іншага скарб”.

Тых, хто прыйшоў па скарб больш чым дастаткова – душнавата і даводзіцца слізгаць праз натоўп.

Я думала, што будзе больш людзей, але радая, што іх менш - абмежаванае месца. Мы б з радасцю прынялі 3 000 чалавек замест 500, якія запісаліся”, - паглядаючы на ўваходзячых кажа Маша Іванова, адна з арганізатараў.

Госця: “Хочацца аддаць кнігі тым, каму яны насамрэч патрэбныя”

Калі б не жонка, я б, напэўна, і не ведаў пра такую ініцыятыву. Сюды прынёс тое, што прачытаў і з чым папрацаваў, сваю кніжку на ўсялякі выпадак таксама, - расказвае Алесь Емяльянаў, музыка і малады бацька.

- Сам забраў цэлую кайстру: Хэмінгуэй, Дастаеўскага “Падлетак”, нешта з беларускай літаратуры, кніжка Міколы Аўрамчыка ’73 году; шмат дзіцячай літаратуры і жонцы нешта з фэнтэзі”.

Зацікавіла тое, што можна вольна прыносіць літаратуру. Заўважыла, што ў Мінску гэта праблема, найперш здаць кнігі. Уразіла, што калі букіністы скардзяцца, што ў іх зашмат літаратуры, то тут яе, здаецца, нават не хапае”, - дзеліцца назіраннямі Юлія, студэнтка. На фрымаркеце яна знайшла дыск “The Beatles”.

Дома сабралася вялікая колькасць кніг, а зараз я з’язджаю ў іншую краіну. Хочацца аддаць усё гэта людзям, якім яны сапраўды патрэбныя, а не проста перагрузіць сваякам і суседзям, - тлумачыць Анжэліка, юрыст сярэдняга ўзросту. У яе ў руках дыск, флаер і кніжачка “Зялёны дазор”. - Я адказны чалавек з зялёным мысленнем, веган з усімі выцякаючымі. Я цікаўлюся асобным зборам смецця і душа баліць за планету. Хачу паглядзець, што я магу зрабіць.”

Ганна Валынец

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: