Подписаться! Лента новостей Экоправо Законодательство РБ

Ціхія рыбалоўныя воды для нашчадкаў

У Дзень рыбалова, 27 чэрвеня, “Зялёная сетка” раздае парады рыбакам, як выявiць сваю пазiцыю i захаваць рыбу і сваё хобі
0 комментариев
Продолжение темы:

Ціхія сажалкі і ракі ў чыстай вадзе паступова змяняюцца зялёнымі плынямі і яршамі. Гэта азначае, што экалогія церпіць і насельнікі вадаёмаў выміраюць ці змяняюцца іншымі.

Калі ёсць памкненне – рыбакі могуць вырашаць рэспубліканскія экалагічныя праблемы разам з эколагамі, а для тых, хто жадае заставацца ў сваім невялікім сусвеце, ёсць колькі парадаў і інфармацыі аб тым, як выявіць сваю пазіцыю: знайсці аднадумцаў, з якімі дзяржаўнымі органамі камунікаваць, як не парушаць закон і правільна ацэньваць дзеянні іншых.

Дзяржаўныя органы, супольнасці рыбаловаў

Аб’яднанняў рыбаловаў у Беларусі не так шмат. Самыя буйныя з іх – Вялікі рыбалоўны інтэрнэт-клуб (БРІК), ГА “Рыбалоў”, з дзяржаўных – РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў".

У Гродна нарадзілася і знаходзіцца найстарэйшае ў рэспубліцы “Гродненскае грамадскае аб’яднанне аматараў спінінга і нахлысту” (ГООЛСН) (май 1995 году), а ў самым вялікім горадзе пасля сталіцы - грамадскае аб’яднанне “Гомельскі рыбалоўны клуб” (ГА «ГРК»). “ГРК” – самае маладое ў Беларусі з тэматычных аб’яднанняў, яно з’явілася ў красавіку 2010 году і арыентуецца пераважна на лоў рыбы спартыўным фідэрам.

Таксама з рыбаловамі працуюць дзяржаўная інспекцыя па маламерных судах РБ (калі рыбалоў карыстаецца водаматорным транспартам), пытанні, звязаныя з рыбалкай у памежных зонах, вырашае памежная служба РБ, а браканьерствам і тэматычнымі пытаннямі займаецца Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце РБ.

Дарэчы, з 2003 па май 2014 году iнспекцыя канфіскавала 7 693 кіламетраў сетак, 160 тонаў рыбы; налічыла 50,2 мільярдаў рублёў стратаў парушальнікам і паспрыяла размяшчэнню 19 806 тэкстаў у СМІ.

Якія законы трэба ведаць рыбаловам

Дзе можна лавіць і каго, як лавіць, у якіх колькацях – адказы на большасць гэтых пытанняў даюць Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, рыбалоўнай гаспадаркі і рыбнай лоўлі. Змены ў гэтыя правілы былі ўнесеныя не так даўно і пачнуць дзейнічаць 26 чэрвеня 2014 году. Яны зацверджаны Указам Прэзідэнта РБ ад 5 снежня 2013 году № 551.

На лёс рыбаловаў і іх здабычы ўплываюць дакументы, да якіх адсылаюць Правілы. Гэта ў прыватнасці Правілы здабычы і нарыхтоўкі дзікіх жывёл, што не адносяцца да рыб (Пастанаўленне Савета міністраў № 699 ад 02.06.2006). Паводле зменаў ад 26 чэрвеня, цяпер гэты дакумент рэгулюе лоў ракаў і крэветак.

Таксама частку правоў рэгулююць Закон аб ахове жывёльнага свету і Закон аб ахове навакольнага асяроддзя.

У 2014 годзе экаагічнае таварыства “Зялёная сетка” выпусціла даведнік, дзе ёсць алгарытмы для праблемных сітуацый, у якія патэнцыйна могуць трапіць рыбаловы. Вось некалькі парад адтуль:

- Ведаць, чым, дзе і калі можна лавіць рыбу;

- Убачыўшы “несвядомых” рыбаловаў, па магчымасці патлумачыць іх памылкі і прапанаваць выпусціць рыбу;

- Калі маеце матывацыю і жаданне адстаяць рыбіных малькоў ці рэдкую істоту, можна зрабіць фота/відэа, запомніць месца, спосаб лову і іншую магчымую інфармацыю і паведаміць па тэлефоне гарачай лініі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (па гарадах). Туды ж можна паведамляць пра сеткі, ультрагукавыя прылады і г.д.

Зборнік з іншымі алгарытмамі і інфармацыю можна атрымаць, звязаўшыся з таварыствам праз пошту: greenbelarus@gmail.com

Ганна Валынец

Выкарыстаная інфармацыя pixabay.com, www.fishtour.by/gosorgany/, trofei.by/fishing/articles/243/, статыстыка Дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: