Подписаться! Лента новостей Экоправо Законодательство РБ

Штрафы павялічацца ў тры разы, а сябрам “БООР” дазволяць у 2 разы больш кручкоў, чым іншым

Як зменяцца правілы паляванне і рыбалкі пасля 26 чэрвеня і як улічылі прапановы грамадскіх арганізацый.
0 комментариев
Продолжение темы:

На вадаплаваючых птушак будуць паляваць менш

Пры распрацоўцы закону пажаданні грамадскіх арганізацый, былі ўлічаныя ў пунктах 92, 97 і 117. Аб гэтым сказаў падчас прэс-канферэнцы 23 чэрвеня Гіраеў Аляксандр з кіравання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя.

Пп. 92,97 пункты правілаў тычацца рыбалавецтва, а п. 117 адносіцца да правілаў і тэрмінаў палявання: цяпер Мінпрыроды зможа ўсталёўваць забароны на асобныя віды жывёлаў у асобных мясцовасцях. Да ўступу ў сілу Правілаў дзейнічае пастанаўленне Мінпрыроды No 55, у адпаведнасці з якім на 14 паляўнічых угоддзях забараняецца вясновае паляванне на асобныя віды вадаплаваючых птушак. Зараз наўзгадненні знаходзіцца праект пастанаўлення, адпаведна з якім пералік такіх угоддзяў павялічваецца да 28.

Некаторыя рашэнні тычна памеру такс за ўрон грунтаваліся на даследваннях Акадэміі навук, якія яна праводзіць па Чырвонай кнізе. У 2014 годзе плануецца яе перавыданне і будзе выключана каля 8 відаў жывёл і 14 відаў насякомых і матылькоў.

Над законам працавалі прадстаўнікі Савету міністраў, Мінпрыроды, Мінлясгаса, Мінсельгаспроду, РДГА “Беларуска таварыства паляўнічых і рыбаловаў, Генпракуратуры, МУС, Дзяржпамежкамітэту і Дзяржінспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету пры прэзідэнце РБ.

Каб быць на паляванні, дастаткова ісці з ружжом

Новыя Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, рыбалоўнай гаспадаркі і рыбнай лоўлі пачынаюць дзейнічаць з 26 чэрвеня 2014 году.

У сярэднім у тры разы павялічацца выплаты, звязаныя з нанясеннем шкоды наваколлю. За лася, якога забілі незаконна, трэба будзе заплаціць 300 базавых велічынь, раней - 95, і столькі ж каштуе магчымасць зрабіць гэта афіцыйна. За шчупака ці ляшча налічаць 3 б.в. замест 1. Улады мяркуюць, што такія памеры выплатаў будуць адпаведныя рэальнай шкодзе, а разлічаныя яны адпаведна з выдаткамі на аднаўленне папуляцыі, яе колькасцю і г.д.

Рыбалоў-аматар цяпер зможа выкарыстоўваць толькі 5 кручкоў адначасова, а вось сябра РДГА “БООР” – у два разы больш. Калі раней тэрміны нерасту былі агульныя для ўсіх рыб, то зараз яны розняцца па абласцях і відах рыбы.

Рыбалоўныя ўгоддзі будуць вылучаць у арэнду не раённыя Саветы дэпутатаў, а аблвыканкамы. Да таго ж здымаюцца абмежаванні памеру платы за арэнду. Для забеспячэння арэндатарам яго абавязкаў па ахове рыбалоўных угоддзяў, асобы, што ажыццяўляюць іх ахову, будуць мець магчымасць спыняць за кіламетр і далей ад берага аўто, каб зладзіць дагляд рэчаў і прыладаў рыбалоўства.

Паляваннем ад 26 чэрвеня будзе лічыцца тое, што чалавек знаходзіцца ў паляўнічых угоддзях і месцах жыхарства паляўнічых жывёл з прыладамі для палявання, а не толькі пошук, высочванне, пераслед і г.д.

Знікне панятак “дзікія жывёлы непажаданых відаў”, а паляванне на баклана і шэрую чаплю будзе дазволеная толькі на сажалках рыбалоўных арганізацый.

Карыстальнікі тэрыторый для палявання цяпер змогуць даглядаць рэчы, транспарт, прадукцыю і прылады для палявання, а ў тых, хто парушыў правілы, змогуць канфіскаваць здабычу, інструменты палявання і дзяржаўнае пасведчанне на права палявання. Каб атрымаць такое пасведчанне, трэба будзе здаваць адмысловы паляўнічы экзамен.

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: