Подписаться! Лента новостей Техносфера Лесное хозяйство

Палессе без мутантаў: гісторыя запаведніка з камп'ютарных гульняў

Адзіны, які фігуруе ў фантастычных кнігах, мае КПП і ахоўваецца больш для захавання людзей, чым біяразнастайнасці.
0 комментариев
Продолжение темы:

Сцежкі палескіх жывёл

Пакінуты горад-кансерват СССР, і лясы, у якіх сцежкі топчуць не людзі, а жывёлы – гэта Палескі дзяржаўны радыяцыйны запаведнік. Ён разам з порцыяй выпраменьвання атрымаў свабоду ад чалавека – блізу 22 тысяч мясцовых жыхароў змушаныя былі пераехаць, адзінкі засталіся.

У 1986 годзе, пасля аварыі на ЧАЭС, гэтая зона зрабілася закрытай, а мяжа пасля распаду СССР не з’явілася дагэтуль. Запаведнік не мае дэмаркацыйнай зоны на мяжы з Украінай, і плошча ахоўваемай тэрыторыі фактычна адзіная – 216 000 беларускіх гектараў і каля 240 000 украінскіх (для параўнання: беларуская Белавежская пушча – усяго 153 гектары).

У 1988 годзе тэрыторыя атрымала статус запаведнай, а ў 2013 годзе была прызнаная прыродаахоўнай установай, у якой больш увагі надаецца навуковым даследванням. Мае статус міжнароднай значнасці тэрыторыі, важнай для птушак.

Радыёактыўная запаведнасць

Парадокс запаведніка ў тым, што экалагічная катастрофа пацягнула за сабой з’яўленне ўнікальнай тэрыторыі, дзе наадварот аднаўляюцца натуральныя флора і фауна.

Радыёактыўнасць стварыла запаведнасць. Знаходжанне чалавека тут непрымальнае з кропкі гледжання рацыяцыйнай бяспекі, і тут зведзены да мінімума антрапагенны фактар, калі параўнаць з любой АПТ”, - расказвае Максім Кудзін, навуковы супрацоўнік запаведніка.

60 мільёнаў рублёў штрафаў

Радыёактыўнасць ёсць і прычынай таго, што тэрыторыя ахоўваецца сур’ёзней за ўсе іншыя запаведныя на Беларусі – шасцю арганізацыямі (сілавымі, памежнымі, уласныя сілы і структуры, звязаныя са спецыфікай зоны).

Ні ў адну з запаведніх зон на Беларусі няма кантрольна-прапускнога рэжыму. Тут за 2010 г. суд спагнаў з парушальнікаў да 60 мільёнаў беларускіх рублёў у час, калі даляр быў па 3000.

Гэты ж запаведнік мае самы лепшы навуковы штат – 45 чалавек, з іх 8 кандыдатаў навук (у іншых АПТ – па 2-3).

Байкі пра мутацыю

Запаведнікі і заказнікі звычайна дзеляцца на функцыянальныя зоны, і ўчасткі для натуральнага развіцця досыць невялікія, - расказвае Максім Кудзін. - Плюс кліматычныя, геаграфічныя фактары - і вы атрымліваеце тое, што рэліктавыя рэдкія насаджэнні, віды раслін і часткова жывёл, якія на мяжы знікнення, адчуваюць сябе нармальна [у 1996 г. сюды завезлі 16 зуброў, а ў 2013 г. іх было ўжо 80, - аўт.]

І гэта ва ўмовах наяўнасці радыяцыйнага фактара. Гэта ўсё байкі, што тут нейкая мутацыя. Узровень даследвання досыць глыбокі: гаворка пра малекулярны, атамны, клеткавы узровень, даследванні цыталогіі...

На тэрыторыі запаведніка засталося, паводле Народнай газеты, каля 30% цэзія-137, больш за 70% стронцыя-90 і каля 97% ізатопаў плутонія з тых, што выпалі на тэрыторыю Беларусі.

Пажары і запаведныя КПП

У запаведніку працуюць над навуковымі даследваннямі, пытаннямі пажарнай бяспекі і кантрольна-прапускным рэжымам.

Да 2003 году тут здараліся пажары, але з часам доступ людзей зменшыўся, і пажараў таксама зрабілася менш на парадак, чым на Украіне.

Нельга закрыць такую вялікую тэрыторыю”, - дадае Максім Кудзін.

Бывае, насельніцтва гуляе тут і нават нешта нарыхтоўвае, але выяўленых выпадкаў, па словах Максіма, мала, бо “штрафы вельмі ўражваюць”.

У кожнай чарнобыльскай вёскі – свая візітоўка

А пагуляць ёсць дзе. Пачынаючы ад экскурсій па закінутым горадзе і працягваючы рознапысай мясцовай фаўнай і рознакветнай флорай. Запаведнік месціцца на забалочаных тэрыторыях Прыпяці, і мае вельмі шмат невялікіх азёраў – каля трох соцень.

43 віды жыхароў запаведніка ў Чырвонай кнізе Беларусі, з рэдкіх млекакормячых жывуць мядзведзі, барсукі, рысі, зубры. Усяго 54 віды млекакормячых, каля 120 відаў птушак, якія гняздуюць тут, і 25 відаў рыб.

Амаль у кожным населеным пункце ці вёсцы ёсць расліна, нібы характэрная для яго, - піша Таццяна Дзярабіна, навуковая супрацоўніца запаведніка. - Яна там размножылася і цяпер як візітоўка. У Нудзічах – высачэзны зараснік сахалінскай грэчкі, у Тульгавічах – ліловыя аблокі бэзу”.

Ганна Валынец

Крыніца фота chornobyl.in.ua, wildlife.by (Таццяна Дзярабіна), REUTERS (Васіль Федасенка)

Ранее по теме:

Комментарии читателей: