Учора, 21 чэрвеня, быў вызвалены Алесь Бяляцкі, беларускі праваабаронца, старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна", які правёў за кратамі амаль 3 гады.
На пероне на станцыі "Інстытут культуры", куды прыбыла электрычка з Бабруйска, Алеся Віктаравіча сустракалі сям'я, сябры, калегі і журналісты.
Таварыства "Зялёная сетка" далучаецца да віншаванняў спадару Алесю Бяляцкаму і яго родным, з нагоды вызвалення.
Спадар Алесь быў і застанецца назаўсёды сімвалам барацьбы за абарону правоў і свабод.
Віншуем спадар Алесь, з тым, што Вы выстаялі!
Беларускі Зялёны Партал
Крыніца фота belsat.eu