Подписаться! Лента новостей Экожизнь Экоурбанизм

Беларускі свабодны тэатар выступіў супраць небяспечнай энергетыкі

У Лондане на Мосце Тысячагодздзя аўтары і ўдзельнікі спэктаклю "Чырвоны Лес" разгарнулі 350-метровае чырвонае палатнішча
0 комментариев svaboda.org
Продолжение темы:

"Наша паветра і водныя рэсурсы цярпяць ад экстрэмальных, небясьпечных і брудных формаў вытворчасьці энэргіі. Гэта разьлічаныя на кароткі тэрмін палітычныя і эканамічныя спосабы вырашэньня энэргетычнага крызісу.

У Вялікабрытаніі вялікую небясьпеку для водных рэсурсаў нясе так званы фрэкінг або гідраразрыў пласта, які ўжываецца для інтэнсыфікацыі працы нафтавых і газавых сьвідравін.

У Беларусі Расея фінансуе пабудову новай АЭС каля Астраўца на мяжы з Эўразьвязам — без увагі на міжнародныя патрабаваньні бясьпекі. Станцыя ставіць пад пагрозу будучыню чыстага паветра на ўсім кантынэнце — ствараецца новы Чарнобыль", — заяўляюць ініцыятары кампаніі.

Актывісты новай кампаніі заклікаюць далучыцца да іх у імя больш справядлівага міру з чыстай энэргетыкай. Людзі, якім пагражае небясьпечная энэргетычная палітыка, аб’ядноўваюцца пад адмысловым сымбалем: чырвонае кола вакол вока — знак змаганьня за будучыню.

Крыніца фота www.svaboda.org
Ранее по теме:

Комментарии читателей: