Подписаться! Лента новостей Техносфера Городское хозяйство

ДАІ адклікала ўзгадненне плану паркоўкі па праспекце Любімава ў Мінску

12 чэрвеня жыхары дома №13, якія змагаюцца супраць паркоўкі на частцы зялёнай зоны, атрымалі такі адказ ад інспекцыі.
0 комментариев
Продолжение темы:

Ужо не першы месяц спрабуюць даказаць, што перад іх домам не павінна быць паркоўкі, жыхары дома 13/1 на праспекце Любімава. З дапамогай юрыстаў і эколагаў яны перапісваюцца з чыноўнікамі. Апошняй навінаў зрабіўся адказ ДАІ:

…Падчас праверкі выяўлены шэраг недахопаў, што негатыўна адбіваюцца на…бяспецы дарожнага руху. КДАІ ГАУС прынята рашэнне аб адмене ўзгаднення АДАІ Маскоўскага РАУС… план-схемы размяшчэння паркоўкі”.

Гэта азначае, што план, па якім пабудавана паркоўка, застанецца без узгаднення ДАІ і фактычна будзе несапраўдным – без такога ўзгаднення будаваць нельга.

Прычына такога актыўнага супраціву жыхароў (ужо назбіралася не адна тэчка дакументаў) – тое, што аўто ездзяць там жа, дзе ходзяць пешаходы. На небяспеку гэтага паказвае чарговае ДТЗ ў двары на Розы Люксембург – там 17 чэрвеня збілі трохгадовую дзяўчынку, і яна памерла ў шпіталі на дзень пазней.

Да таго ж церпіць зялёная зона. Жыхарку дома, якая вядзе перапіску з чыноўнікамі па пытанні, Ірыну Ерашэнка турбуе стан зялёнай зоны вакол паркоўкі, у прыватнасці пашкоджанае дрэва зусім побач з краем паркоўкі:

Па тэлефоне ў Мінпрыродзе мне сказалі, што агаворвалася: яно мусіць быць агароджанае і што яны сказалі перанесці рашоткі паркоўкі далей”.

Сапраўды, бачна, што рашотку перанеслі, але дрэва не агарадзілі: паркоўка раней была даўжэйшай на сантыметраў трыццаць, але, паводле Ірыны, аўто ставяць так, як раней.

Дрэвы вакол паркоўкі пакрытыя лішайнікамі, як і каля самага праспекту – гэта сведчыць аб тым, што аўтапаркоўка зусім не карысная. Паколькі (т.зв. экапаркоўка) не агароджаная нічым і не мае ніякага пакрыцця, узімку снег і будны пясок з рэшткамі паліва, а летам – тое, што выцякае з бакаў, трапляюць у глебу.

Аўто разварочваюцца, як і раней, на пешаходнай частцы, што нязручна і небяспечна для пешаходаў. Маленькая сцежка побач, якую часта прапануюць пешаходам, паводле Паўла Гарбунова, актывіста веларуху, хутчэй за ўсё мусіць належаць раварыстам, як і праектавалася першапачаткова. Зрэшты, зараз у канцэпцыі развіцця веларуху ў сталіцы згадваецца веласцежка уздоўж Любімава.

На думку Ігара Корзуна з кампаніі “Гарадскі ляснічы” таварыства “Зялёная сетка”, такое пашкоджанне дрэва, на якое паказвае Ірына – тыповае для трактарнага прычэпу, якім падчас прац часам чапляюць дрэвы:

У парку Горкага каля пятай часткі дрэваў маюць такія пашкоджанні. Калі прычына ў легкавым аўто, то ў першую чаргу пацерпіць не дрэва, а аўтамабіль”.

Ігар лічыць, што для жыхароў прасцей было б пайсці на кампраміс з аўтаматарамі і дамагчыся на частцы тратуару арганізацыі паркоўкі, адмежаванай плотам, з правільнымі ўездамі і выездамі. На думку ж Ірыны, аўтааматары мусяць ездзіць на платны паркінг непадалёк, а тратуар і зялёная зона мусяць заставацца некранутымі. Самім аўтааматарам, канешне, зручней паркавацца блізу дому, як заўважыў адзін з іх.

Нагадаем, што месцы для часовага ўтрымання аўто ў Мінску першы раз згадваюцца ў рашэнні гарвыканкаму № 2405 ад 11 жніўня 2011 году. У красавіку пракуратура апратэставала гэтае рашэнне.

Ганна Валынец

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: