Подписаться! Лента новостей Техносфера Лесное хозяйство

Лесанарыхтоўка рвецца на запаведныя тэрыторыі

Накірунак на лесагаспадарчае выкарыстванне пагражае стратай нашым запаведным тэрыторыям і мае быць неадкладна зменены.
0 комментариев
Продолжение темы:

Кіраўніцтва справамі прэзідэнта аб’вясціла тэндэр на аўдытараў для правядзення лясной сэртыфікацыі Бярэзінскага запаведніка і нацыянальных паркаў Беларусі. Сэртыфікацыя адна з галоўных умоў для паўнавартаснага доступу прадукцыі лясной гаспадаркі да міжнародных гандлёвых пляцовак. Такім чынам асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, створаныя для захавання прыроды, унікальных, эталонных і іншых каштоўных прыродных комплекаў будуць зарабляць грошы на экспарце драўніны.

Нарыхтоўка леса ў нацыянальным парку "Прыпяцкі"

Фота С.Зуёнак

20 год назад Кіраўніцтва справамі прэзідэнта забрала ў своё падпарадкаванне запаведнікі і нацыянальныя паркі Беларусі. Навошта - давёў першы кіраўнік гэтай структуры Іван Ціценкоў:

"Главная цель здесь – рачительное хозяйствование, без чего национальные парки и заповедники в нынешних условиях просто не выживу".

Зарабляць павінны былі ўсе, у тым ліку і запаведныя тэрыторыі.

Эканамічны складнік гаспадарчай дзейнасці нацыянальных паркаў і Берэзінскага запаведніка, яе мэтазгодгасць і рэнтабельнасць у цяперашні час сярод экалагічная грамадскасці не абмяркоўваецца. Інфармацыя пра штогадовы бюджэт ААПТ у шырокі доступ праз СМІ не трапляе. Аднак тое-сёе пра эканаміку ААПТ даведацца можна. На прыклад сродкі, накіраваныя з бюджэту, пакрываюць каля 60% фінансавых патрэб нацыянальнага парка “Белавежская пушча".

У траўні 2005 году выйшаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №233 "Об оказании государственной поддержки государственному природоохранному учреждению "Национальный парк "Припятский"…".

Паводле ўказу, "Прыпяцкаму" далі адтэрміноўку да 1 студзеня 2006 году і растэрміноўку па 31 снежня 2010 года на пагашэнне запазычанасці. На 1 сакавіка 2005 году па платяжах у республіканскі бюджет, яна складала 405393395 рублёў.

Грашовыя сродкі, вызваленыя ў выніку адтэрміноўкі і растэрміноўкі, дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова павінна была накіраваць на развіццё інфраструктуры, технічнае перааснашчэнне вытворчасці, набыццё сыравіны, матэрыялаў, распрацоўку і асваенне выпуска канкурэнтназдольнай прадукцыі.

Умовай предастаўлення дзяржаўнай прыродаахоўнай установе падтрымкі з’яўлялась ў тым ліку выкананне асноўных мэтавых паказнікаў прагноза сацыяльна –эканамічнага развіцця Беларусі, нарошчванне вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, экспарт тавараў і паслуг.

У снежні 2005 года паводле загада дырэктара "Прыпяцкага" ўводзіцца новае занаванне запаведнай тэрыторыі. Частка унікальных поймавых дубраў апынулася па-за межамі запаведнай зоны, праз яе ў 2006 годзе будуецца новая дарога. У 2012 годзе практычна ўсе ўнікальныя поймавыя лясы апынуліся па-за межамі гэтай зоны. Каб дабрацца да цяжкадаступных мясцін былога запаведнага леса і распачаць там лесагаспадарчую дзейнасць пабудавана яшчэ адна 12-ці кіламетровая магістраль.

Новая дарога ў нетры былога Прыпяцкага запаведніка

Фота аўтара

Падобная палітыка кіравання, якая пануе на ААПТ, відавочна вядзе да страты біялагічнай разнастайнасці і пагражае экалагічнай бяспецы краіны. Яе эканамічная мэтазгоднасць сумнеўная.

Па дадзеных Белстата, уклад у валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі паляўнічай і лясной гаспадаркі разам з сельскай склаў у 2011 годзе ўсяго 8,6 %.

Кіраўніцтва "Прыпяцкага" на фоне гэтай вельмі сціплай статыстыкі заяўляе аб сваіх эканамічных поспехах у асваенні апошніх рэштак запаведнай прыроды Палесся: за пяць месяцаў 2011 года дзякуючы паляванню ў "Прыпяцкім" зарабілі больш 1 млн. долараў. Памылковае забоўства трох зуброў ў снежні 2009 года на паляваннях ў нацыянальных парках "Белавежская пушча" і"Прыпяцкі" "прынеслі" прыродаахоўным установам 92 тыс. еўра.

У нацыянальны парк "Прыпяцкі" запрашаюць паляўнічых

Фота www.npp.by

Лесанарыхтоўкам і вясновым паляванням на ААПТ ёсць альтэрнатыва. Сапраўдны экалагічны, зялёны турызм у нацыянальных парках не прыносіць адразу столькі грошай, як паляўнічы, затое захоўвае прыроду, гонар і добрую рэпутацыю краіны. Высечка палескіх дубоў, якія маюць надзвычай каштоўныя якасці, носьбітаў ўнікальных генаў– не зваротныя страты для прыроды і лясной гаспадаркі краіны. Насенне элітных дрэў з запаведных тэрыторый можа прыносіць не малы прыбытак, і захаваць прыроду.

А. Раеўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: