Подписаться! Лента новостей Экожизнь Отдых и туризм

Каменныя людзі з’явіліся на веласцяжынцы ў Шчучынскім раёне

Па выніках плэнеру паўстане сапраўдны парк каменных скульптур
0 комментариев

Група вядомых беларускіх скульптараў стварыла самабытныя каменныя скульптуры, якія будуць устаноўлены ля аграсядзібы "Лябёдка" і стануць добрымі абярэгамі для турыстаў.

"Магчымасць правесці такі пленэр з’явілася дзякуючы выйгранаму гранту ў рамках праекта ПРААН "Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці" нашай пярвічнай арганізацыяй "Сяльчанка", – распавядае Ядвіга Шырокая, старшыня пярвічкі "Сяльчанка" Шчучынскага раёна, гаспадыня аграсядзібы "Лябёдка". – Я распрацавала велаэкасцяжыну і напісала ўласны бізнес-план. На выдзеленыя па гранту грошы закупіла 12 веласіпедаў, на якіх госці аграсядзібы змогуць адправіцца ў падарожжа па славутых мясцінах рэгіёна. А адпраўляцца ў дарогу мае госці будуць ад парка каменных скульптур, што з’явіўся па выніках пленэра…"

Паглядзець, як вядома, на Шчучыншчыне ёсць што: і храмы, і музей Чэслава Немэна, і касцёл у Васілішках. А яшчэ навокал – У планах – пяцідзесяцікіламетровы веламаршрут з прыпынкамі ў іншых аграсядзібах Шчучыншчыны. А яшчэ Ядвіга Чаславаўна (на фота 1) задумала ў жніўні правесці на сваёй сядзібе фестываль, куды запросіць творчы люд – рамеснікаў, мастакоў, народных умельцаў.

Многія з васілішкаўцаў на ўра падтрымалі гэту ідэю і ўжо рыхтуюць свае работы для выставы-продажу. Далі згоду на ўдзел лідскія абутнікі, у чыёй калекцыі багата экалагічнага абутку з лёну, прадпрыемства "Лідахарчканцэнтраты" і іншыя. Не абыдзецца на сядзібе без пачастункаў нацыянальнай кухні, песень і забаў.

Скульптары з Мінска, Гомеля і Магілёва працавалі цэлы май. Народныя вобразы, увасобленыя ў васілішкаўскіх камянях, атрымаліся непаўтарнымі і цудоўнымі.

Эдуард Астаф’еў пераўтварыў валун ў скульпутуру бабулі Ганны - простай вясковай кабеты, пражыўшай нялёгкае жыццё, у гонар сваёй матулі. Карней Аляксееў, работы якога багіня Флора і ружовае сланя, упрыгожваюць парк каменных скульптур у Жалудку, стварыў скульптуру дзеда Хведара – добрага, памяркоўнага таўстунка-філосафа.

А Спартак Аруцюнян "чараваў" над выявай жанчыны з дзіцяткам - дзягцярскай мадонай – па назве вёсачкі, дзе нарадзіўся гэты твор. Скульптар Міхась Забіран высек з валуна прыгажуню-русалачку…

"Мы стараліся, - кажуць мастакі, -бо не гады, а стагоддзі наша праца будзе ўпрыгожваць беларускую зямлю, ды ў спадчыну нашчадкам застанецца…"

Ала Бібікава

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: