Подписаться! Лента новостей Экожизнь Отдых и туризм

“Паехалі ў Хактапур, там лепш!”: замалёўкі з падарожжа па Непале

Эканататкі пра бяздомных кароў, модніц Катманду і супер-скутары ад Тані Гендаль, вандроўніцы і фатографа.
0 комментариев
Продолжение темы:

Падарожжы непальскіх рэчаў

Дагэтуль пераводжу кошты ў рупіі”, – Таня пару тыдняў як вярнулася з Непала, ў якім была паўтары месяцы. Там для турыстаў усё даражэй на парадак, але агулам недорага. Нават якасны і прыгожы валяны хэнд-мэйд з чыстай воўны – ад брошак да паліто.

Сабекошт у непальскіх рэчаў, арыгінальных і яркіх, мабыць, капеечны. Звычайны заплечнік можна набыць за 50 тысячаў, а сустрэць такі ж самы, адвезены за тысячы кіламетраў, можна і ў Еўразвязе, і ў Беларусі. У самім Непале шмат тавараў “мясцовых” – з Індыі, прадукты і сувенірка свае. Сэканд-хэндаў не бачна як з’явы – ні ў турыстычных месцах, ні ў малых гарадах, дзе белы чалавек – дзіва.

Coca цікуе

Яны свята перакананыя, што еўрапеец ці амерыканец жыве Coca-Cola’й… Калі ідзеш без бутэлькі, могуць спачувальна спытаць: “Што, у цябе кока-кола скончылася? Набудзь у мяне!”

У любой краме – майнткі там ці шкарпэткі – яна будзе побач, мясцовая альбо індыйская.

Увогуле Непал стварае ўражанне аднаго вялікага рынку, больш за ўсё прадуктовых крам. І як яны выжываюць, гэтыя мясцовыя крамкі? Яны паўсюль, прадаюцца пару відаў вады, пару сокаў, чыпсы – відавочна мала на прылаўках. Наколькі гэта рэнтабельна, каб прадавачка там сядзела з 7 раніцы да 9 вечара?..

Там вельмі смачнае марожанае, сапраўднае – адчуваеш, з каровінага малака, тлусценькае. Каштуе, як і ў нас. А паў кіло шакаладнага пламбіра - 15-17 тысячаў, у турыстычных месцах тысяч 30. Вельмі папулярная рэдзька, бананы дробныя, мясцовыя, разы ў 3 меншыя за звычайныя і не такія салодкія, больш мясістыя”.

Сметніца “use my”

Наконт смецця ў Непале праблема: яно паўсюль, нават у Гімалаях на вышыні 4000 метраў, сметніцы з надпісамі “use my” хіба на пляжах і, напэўна, для турыстаў. Людзі ставяцца да смецця адпаведна.

Нават у храмавых комплексах: хлопец з дзяўчынай сядзяць на прыступках, даелі і туды ж, на прыступкі, кінулі”,- кажа Таня.

Але ўпакоўка там не так папулярная, як у далёкіх Еўропе ці штатах: гародніна прадаецца на вагу.

Смецце ніхто не раздзяляе:

Я-та і сметніц не бачыла амаль. Толькі на турыстычнай наберажнай сустрэла асобную сметніцу для пластыка. Але такіх адзінкі.”

Выкінутых рэчаў – як у Германіі мікрахвалёвак, тэлевізараў ды ровараў – у Непале не сустрэнеш, адно шкуркі ад бананаў.

Ровар – гэта экстремальна

Там не вельмі шмат раварыстаў – гэта жудасна экстрэмальна, напэўна, самы вялікі экстрым у Непале. Шмат толькі раварыстаў-турыстаў, якія ездзяць пэўным маршрутам: напрыклад, у горадзе Покхара ўздоўж ракі.

Самы распаўсюджаны від транспарту – матацыклы, скутары. Машыны таксама, хто можа сабе дазволіць – карыстаюцца джыпамі, бо дарогі вельмі кепскія. Увогуле транспарт даражэй, чым у нас. Там вельмі вялікія мыты, і любы від транспарта – крута (а сярэдні заробак каля 100 даляраў). Але скутары ёсць амаль ва ўсіх. На іх ездзяць мужчыны, жанчыны, абвешаныя пяццю дзяцьмі, з хуткасцю 15 км ў гадзіну – але яны едуць.

Розніца між нашым і іх дарожным рухам заўважная. Напэўна, выконваецца толькі адно правіла: уперад трэба ехаць па левым боку, а назад – па правым.

У Непале не вандруюць, вельмі многія дзе нарадзіліся, там і жывуць”.

Наморднікі для сталічных модніц

Праз кепскія дарогі і актыўны рух людзі носяць “наморднікі” – павязкі, праз якія трэба дыхаць, розных колераў і ўзораў. На іх нават ёсць свая мода. А ўсё таму, што ад жвіравых дарог вельмі пыльнае паветра, асабліва ў Катманду, а дажджоў няма.

Тут шмат грамадскага транспарту, прычым маршрутка можа ехаць па адным маршруце, а ад канцавой – па іншым. Перасоўваюцца вельмі паводльна, і падлекті зазываюць людзей. “Ён крычыць табе: “У Хактапур!” – а ты: “Не, я еду ў Дурбар”. – “Ды навошта табе ў Дурбар, паехалі ў Хактапур, там лепш!

Маршрутка на беларускія каштуе каля 1500-2000 рублёў, прычым з турыстаў, як заўсёды, імкнуцца ўзяць пабольш. Ці танней грамадскі транспарт за ўласны, пытанне. Паліва можа стаць дарагім, калі “заканчваецца” невядомым чынам на запраўках, і замест 10 тысяч беларускіх трэба аддаваць 30 тысяч перакупшчыкам.

Электраэнергія і фекаліі

Святло таксама тут можна набыць задорага – проста ставіш сабе акамулятар, як у рэстарацыях. Інакш давядзецца мірыцца, што яно ёсць 8 гадзін на суткі ў сталіцы і па 3 ў малых гарадах. Эканомяць?

Так. Сур’ёзна. Электрастанцыі стаяць на горных рэчках, а тыя паўнаводныя толькі пасля зімовага сезону ды падчас сезону дажджоў, што доўжыцца месяцы тры.

Гарачая вада з газавай калонкі, але не заўсёды – часцей грэецца за кошт сонечнага цяпла. Яна летненькая, і чым больш у горы, тым халадней.

Ацяплення я не сустракала. Але я была ў танных гасцініцах і стасавалася з беднымі мясцовымі. Яны гатуюць на кухні на агні, у іх ёсць імправізаваныя грубкі, буржуйкі.

На 3000 метрах у гарах было досыць халодна. Пакоі там не атопліваюцца, але ўсе збіраюцца на агульнай кухні, дзе стаяць буржуйкі. На вышыні, дзе не растуць дрэвы, туды кладуць блінцы яка (фекаліі жывёл – аўт.)”.

Святыя беспрытульныя каровы

Ідзеш па вуліцы, і як у нас сабакі ляжаць ля дарогі, там – беспрытульныя каровы, спяць ці нешта пажоўваюць, як шчанулі.

Мне непалец патлумачыў, што яны не мясныя. Яны альбо хворыя, альбо не даюць малако, альбо старыя. Кажу: “А на мяса?” і тут я зрабіла ракавую памылку: карова ж святая жывёла.

Ганна Валынец

Фота Таццяна Гендаль

Ранее по теме:

Комментарии читателей: