Подписаться! Лента новостей Экознание

Экаадукацыя для дзяцей. Частка 1: жывыя чарапашкі і елачкі з далонь

Што ёсць экалагічнага, жывога і цікавага ў фармальнай адукацыі.
0 комментариев
Продолжение темы:

Як апынулася, нямала. А чаму? Таму што чалавечыя адносіны заўсёды вырашаюць, калі ім знаходзіцца месца.

У кожнай школьнай праграме ёсць геаграфія, біялогія і, мажліва, яшчэ нешта з элементамі экалогіі – наколькі цікава, залежыць ад апантанасці настаўніка, бо, на жаль, у педагічны ўніверсітэт часта паступаюць па астаткавым прынцыпе, а заробкі там ніжэй за “World of tanks”. Плюс нязменныя ЗВЖ і інфагадзіны.

Увогуле ў Беларусі каля 500 навучальных установаў маюць экалагічныя элементы апроч тых, хто ў межах базавых прадметаў. У пазамінулым годзе такіх школ было 629.

Фармальныя гурткі, факультатывы і аб’яднанні ў такіх школах часам увасабляюцца ў клубы маладых арнітолагаў – там можна паназіраць за птушкамі ці нават кантактаваць з імі; у школьныя лясніцтвы – часцей за ўсё ў вясковых школах пры лясгасах.

У Нёманскай школе Уздзенскага раёну такое лясніцтва стварыў чалавек са 120-гадовай дынастыі ляснічых. Тым, хто займаецца ў гуртку, не трэба расказваць, як выглядаюць маленечкія, з далонь, елачкі. Вучні самі стварылі Чырвоную кнігу раёна, у якой ёсць нават чорны бусел, а расліны ў яе заносілі, бачыўшы на ўласныя вочы.

Клубы маладых арнітолагаў дапамагаюць адрозніць сініцу ад галкі, там атрымаецца разам з настаўнікам паразглядаць птушак на школьным падворку і ў лесе – такі клуб для малодшых класаў ёсць у адной са школ Драгічына.

Для маладых садаводаў і біёлагаў ёсць так званыя Эколага-біялагічныя цэнтры, раней – Станцыі юных натуралістаў. Там ёсць плантацыі экатычных кветак і кактусаў, аб якіх трэба клапаціцца, рыбы і чарапахі ў акварыюмах, якія любяць, калі мяняюць ваду і кормяць, і выкладчыкі, якія ведаюць усё пра ўсё. Такіх цэнтраў па рэспубліцы каля 25. Таксама ёсць турыстычныя і фларыстычныя гурткі.

Калі школе пашчасціць мець у калектыве небыякавых, там могуць знайсціся і ўласныя, а часам і міжнародныя экалагічныя праграмы, да якіх школу далучылі педагогі. Напрыклад, Праграмы абмену для вучняў старэйшых класаў YCO и YLP.

Таму для дзіцяці можна не шукаць школу з гурткамі, а знайсці адну з удзельніц буйных экалагічных праграм. З мінскіх школ экалагічнай дзейнасцю вылучаецца гімназія №19. У Беларусі дзейнічае праект "Сетка асацыяваных школ ЮНЭСКА", і ў далёкім 2004 годзе ў ёй бралі ўдзел 11 школ, у якіх дзейнічала сярод іншых праграма ЮНЭСКА "Экалагічныя адукацыя і выхаванне".

У 2010 годзе пры падтрымцы Мінскага адукацыйнага цэнтра Й. Раў ўтварылася партнерская сетка школ устойлівага развіцця. Яна падтрымлівала акцыі і ініцыятывы экалагічнай адукацыі, часта аддаючы перавагу рэгіянальнаму ўзроўню.

Таксама Беларусь – удзельніца праекта ЕС і ПРААН “Зялёныя школы”. Усяго ўдзельнічае каля 50 установаў адукацыі, не менш за 35 з іх атрымалі ўжо сертыфікаты. Гэта школы Мастоўскага, Кобрынскага, Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў, у якіх дзеці будуць сістэматычна атрымліваць веды па зберажэнню рэсурсаў, абыходжанню з адходамі і датычна біяразнастайнасці.

Таксама інфармацыю пра экалагічныя акцыі, конкурсы, лагеры, гурткі,канферэнцыі ды іншую па тэме можна атрымаць на сайце Экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва.

Ганна Валынец

Крыніца фота 900igr.net

Ранее по теме:

Комментарии читателей: