Подписаться! Лента новостей Техносфера Городское хозяйство

Двухтактныя скутары даюць у 100 разоў больш выкідаў, чым аўто

Гэта ў сваім даследаванні высветлілі навукоўцы са швейцарскага Інстытута Паўля Шэррэра.
0 комментариев
Продолжение темы:

Аблокі смогу над многімі гарадамі, якія атручваюць іх жыхароў, часткова ўзнікаюць праз дарожны трафік, найбуйнейшую крыніцу выкіду дробных частачак і таксічных газаў. Вялікую ролю ў яго ўтварэнні граюць скутары, абсталяваныя двухтактнымі рухавікамі. Аб гэтым ідзе гаворка ў новым даследаванні, апублікаваным часопісам Nature Communications.

Даследчыкі з Інстытута Паўля Шэррэра (PSI) у Віллігене, Швейцарыі ўпэўненыя, што гэтыя рухавікі ствараюць сапраўдны кактэйль са шкодных рэчываў. Яны ўяўляюць сабой асноўную крыніцу забруджвання ў горадзе, нягледзячы на тое, што ў агульнай масе транспартных сродкаў такіх рухавікоў не так шмат.

Пераважная большасць легкавых аўтамабіляў, грузавікоў і матацыклаў маюць чатырохтактныя рухавікі ўнутранага згарання, якія адпаведна маюць чатыры этапы, неабходныя для пераўтварэння хімічнай энергіі паліва ў механічную.

Пераважная большасць малалітражных скутараў з рухавіком не больш за 50 кубічных сантыметраў мае двухтактныя рухавікі. Такія рухавікі, прасцейшыя і таннейшыя за чатырохтактныя, таксама маюць бензапілы і газонакасілкі.

Вялікую колькасць забруджваючых рэчываў гэтыя рухавікі вылучаюць праз тое, што ў паліва трэба дадаваць змазачны матэрыял, і гэты ж матэрыял пасля адпрацоўкі паліва і яго няпоўнага згарання ў такім рухавіку выкідваецца ў атмасферу.

Лабараторныя тэсты

Каб лепш вывучыць выкіды ад двухтактных скутараў, Андрэ Прэво і яго калегі з PSI пратэставалі гэтыя механізмы ў лабараторных умовах. Было высветлена, што рухавікі выкідваюць вялікую колькасць шкодных рэчываў: не толькі газы накшталт бензола, канцэрагеннасць якіх не выклікае сумневаў, але і розныя віды дробных частачак, якія ўзнікаюць непасрэдна ў маторы альбо пазней пры кантакце з навакольным паветрам. Уздзеянне гэтых дробных часцінак на здароўе адмоўна ўплывае на дыханне і сардэчную сістэму.

Паводле вымярэнняў даследчыкаў двухтактныя скутары забруджваюць навакольнае асяроддзе значна больш за іншы транспарт.

"Нават калі транспартныя сродкі істотна адрозніваюцца ў залежнасці ад мадэлі і тэрміну эксплуатацыі, двухтактны сучасны скутар у працэсе працы пакідае забруджваючых рэчываў прыкладна ў 100 разоў больш за класічны аўтамабіль пры аднолькавым спажыванні паліва, і гэта ставіць падобныя механізмы ў катэгорыю звышзабруджваючых", - адзначае Андрэ Прэво.

LOCOMOTION ВЫКАРЫСТАННЕ вельмі папулярныя

У гарадах, дзе скутары вельмі папулярныя ў параўнанні з іншымі транспартнымі сродкамі, яны могуць уяўляць сабой асноўную крыніцу забруджвання паветра транспартам. У Бангкоку, напрыклад, навукоўцы падлічылі, што двухтактныя скутары вылучаюць у паветра 60 % дробных часцінак у той час як спажываюць толькі 10 % усяго паліва.

Скутары таксама з'яўляюцца праблемай у Еўропе, асабліва ў яе паўднёвай частцы, дзе яны вельмі папулярныя.

У той час як існуюць строгія еўрапейскія нормы, і яны рэгулююць аўтамабільныя выкіды, для скутараў патрабаванні значна ніжэй:

"Гэта састарэлая тэхналогія і такіх машын проста не павінна быць на рынку", - сцвярджае Андрэ Прэво, паведамляючы ў сваім даследванні, што у некаторых кітайскх гарадах якасць паветра значна палепшылася ў выніку забароны скутараў, абсталяваных двухтактнымі рухавікамі. Нормы ЕЗ па выкідах двухтактных рухавікоў зараз знаходзяцца ў распрацоўцы.

Ганна Валынец паводле Паскалін Мінэ (Le Temps)

Ранее по теме:

Комментарии читателей: