Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Гражданские инициативы

Аляксей Васілюк: “Шмат экалагічных актывістаў насілі шыны”

Як былі і што выйгралі экаактывісты на Майдане расказвае намеснік старшыні Нацыянальнага экалагічнага цэнтра Украіны.
0 комментариев
Продолжение темы:

“Нашая барацьба ўсё жыццё – без зброі”

Для мяне ўсё прайшло ў дзіўным рэжыме”, - кажа Аляксей, намеснік старшыні Нацыянальнага экалагічнага цэнтра Украіны.

Ён аддаў 4 свае заробкі на лекі і правёў на Майдане роўна адну ноч, астатнія – перад маніторам кампутара, адсочваючы грамадскія відэа-трансляцыі, якія тады былі дужа папулярныя. Майдан – невялікая пляцоўка, прайсці з канца ў канец максімум 10 хвілін, але часам людзі не ведалі, што робіцца ў 200 метрах ад іх, і так ім дапамагалі каардынавацца.

Экаактывістаў было няшмат між агульнай колькасці людзей, і яны былі на плошчы ад пачатку і да самага завяршэння. Усяго экаактывістаў было каля 50 чалавек з тых, каго ведае герой. На дзіва, амаль ніхто не пацярпеў, загінуў адзін чалавек.

Асоба, якую найбольш паважаю з Міністэрства экалогіі, на адзін месяц пайшла ў адпачынак і на адзін – лекавацца. Яна пражыла гэтыя два самыя складаныя месяцы на Майдане. Гэта апошні чалавек ва Украіне, у якога ў службовай інструкцыі напісана “Стварэнне запаведных аб’ектаў”. Раней іх было 56 асоб.

Дзіўна: мы, здаецца, правыя, бо патрыёты, але экалагічная сфера – левая. І нашая барацьба ўсё жыццё – без зброі, – расказвае Аляксей пра сябе і аднадумцаў. - Калі знік Луцэнка, які прыходзіў на ўсе нашы акцыі і прыносіў апаратуру, каб агучыць іх, і калі знайшоўся збіты, з выбітымі зубамі… Калі ён знік, для нас гэта было прынцыпова: аднога з нас катавалі. Здаецца, пасля таго большасць з нас перастала быць гуманістамі. Ён зараз балатуецца і ў прынцыпе не эколаг, але адзіны, хто мае экалагічную праграму, найбольш экалагічны з тых, хто не займаецца экалогіяй”.

Другі намеснік галавы Нацыянальнага экалагічнага камітэту Украіны, Ігар Сірэнка – адзіны ўдзельнік Майдану, які дамогся, каб Ерапейскі суд прыняў па ім справу. Яна так і называецца: “Сірэнка супраць Украіны”.

Па-дурному называецца, ужо няма той Украіны, супраць якой ён быў”, - кажа Аляксей.

У ноч на 30 лістапада, падчас перашага нападу “Беркута” на Майдан, ён быў сярод затрыманых. Сёння Сярэнка –лідар створанай на Майдане праваабарончай арганізацыі.

Перамога ў 9 мільёнаў грывень

Калі б Майдан прайграў, то экалагічная сфера прайграла б катастрафічна. Улада Януковіча проста знішчыла экалагічную сістэму”, – мяркуе Аляксей.

Паводле яго, пры Януковічу міністэрства экалогіі проста адмяніла абласныя органы кіраванні экалогіяй і прыроднымі рэсурсамі. Таксама за ўвесь час не ўтворана ніводнага нацыянальнага парку.

Таксама быў прыняты так званы “закон Мірашнічэнка”, дэпутата Партії Регіонів , якім адмянілі амаль усе экалагічныя экспертызы. Іх было багата, і яны тычыліся прадпрыемстваў, высечак, забудоў і шмат чаго іншага – “каб не заміналі ім. Яны дазволілі будавацца на берагах рэчах і ў запаведных аб’ектах”.

Усё, да чаго ішло экалагічнае заканадаўства 20 год, было зруйнавана, і пакуль нічога не пачало аднаўляцца. Зараз 75 дзень новай улады”, - дзеліцца эколаг.

Праўда, на рахунку эколагаў ёсць і парачку перамог: штраф у памеры 3 мільёны грывень камунальнікі вінныя ў экалагічны фонд за тое, што вывезлі ў запаведную зону ля Лысай гары ўвесь попел ад пакрышак – каля 100 самазвалаў, як сказалі ў навінах. Канцэрагенны попел спускалі паціху па плыні ракі Лыбядзь, якая ўпадае ў Днепр і поіць чатыры абласныя гарады.

А “Антымайдан” за ўрон Марыінскаму парку, запаведнаму месцу, дзе людзі палілі вогнішчы проста на каранях трохсотгадовых дрэваў мусіць сплаціць 6 мільёнаў грывень у той жа фонд.

Шмат экалагічных актывістаў насілі шыны, - кажа Аляксей. - Я выдатна разумею, што гэта вялікі ўдар па чысціні атмасферы і што ніколі за адзін раз не было такога выкіду канцэрагенаў у атмасферу. Але калі б не было гэтага, мы б прайгралі нашмат больш. Мы б проста прыпынілі сваю дзейнасць”.

Ганна Валынец

Фота з уласнага архіву героя, kievvlast.com.ua

Ранее по теме:

Комментарии читателей: