27 траўня ў пасольстве Беларусі ў Францыі падпісаныя пагадненні паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Дзяржаўнай службай харчавання і вэтэрынарыі Літвы, а таксама Харчова-вэтэрынарнай службай Латвіі па прадастаўленні бязвыплатнай фінансавай дапамогі ад Еўразвязу для барацьбы з хваробамі дзікіх жывёл на тэрыторыі Беларусі на працягу 2014 году. Агульная сума дапамогі ЕЗ па двух пагадненнях складзе 1 мільён 729 тысяч эўра, паведамляе прэс-служба МЗС .
З беларускага боку пагадненне падпісаў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыль. Беларуская дэлегацыя ўдзельнічае ў 82-й Генэральнай сэсіі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, якая праходзіць 25-30 траўня.
Падчас сэсіі дэлегацыя Беларусі правяла перамовы з дэлегацыямі Францыі, Даніі і Чэхіі па пытаннях закупкі племянных жывёл, прыняла ўдзел у сустрэчы прадстаўнікоў ЕЗ і краін-удзельніц Мытнага саюзу па пытаннях барацьбы з распаўсюдам афрыканскай чумы.
Крыніца фота i2.obozrevatel.ua