Подписаться! Лента новостей Техносфера

Хто сапсаваў паветра Беларусі і як з гэтым змагаецца дзяржава

У межах пілотнага праекта па кіраванні якасцю паветра Беларусь удасканальвае цэментную вытворчасць.
0 комментариев

У Беларусі 70% выкідаў у атмасфернае паветра дае аўтатранспарт, 25,8% - прамысловасць (уключаючы энергетыку) і 3,2% ЖКГ. Аб гэтым паведамляецца ў справаздачы праекта “Кіраванне якасцю паветра ў краінах Усходняга рэгіёну Еўрапейскага інстытуту суседства і партнёрства” за 2011 год. Звесткі з гэтай справаздачы служылі стартавымі пры запуску праекта, у якім удзельнічаюць Беларусь, Грузія, Арменія, Азербайджан, Расія, Украіна і Малдова.

Праект мае два кампаненты: першы звязаны з комплекснай прыродааховай, другі – з рэфармаваннем сістэмы маніторынгу атмасфернага паветра.

На думку Заўялава Сяргея Уладзіміравіча, начальнік упраўлення рэгулявання ўздзеянняў на атмасфернае паветра і водныя рэсурсы Мінпрыроды, Беларусі трэба больш папрацаваць над другім кампанентам праекта, бо ў першым мы маем дасягненні, напрыклад, большыя, чым на Каўказе ці ў Малдовы:

У нас ёсць нацыянальная сістэма маніторынгу, унутраны аператыўны кантроль, які нават больш развіты ў параўнанні з РФ. Мы маем адпаведную праграму па развіццю нацыянальнай сістэмы маніторынга”.

У гэты кампанент уваходзяць і пытанні па выкідах транспарту, і ў нашай краіне, паводле Сяргея Заўялава, ёсць адмысловы тэхнічны дакумент па ацэнцы выкідаў на магістралях гарадоў, які прымяняцца пры праектаванні. Таксама прымяняецца дацкая мадэль для прадстаўлення рассейвання забруджвання ад транспарту.

Паводле справаздачы, колькасць выкідаў у атмасферу паветра за 2009 г. да ўзроўня 2008 г. зменшылася на 5.3%, за 2010 год – на 17.3% да ўзроўня 2009 г. пры сярэднегадавым росце аўтапарка на 4.8-5.0%. Гэта атрымалася дзякуючы абнаўленню аўтапарка мадэлямі больш высокіх экалагічных класаў з нізкім узроўнем выкідаў; павелічэнню парка газабалонных аўто; на запраўкі забяспечылі пастаўкі экалагічна чыстага дызельнага і біядызельнага паліва, аўтабензіна; павелічэнню долі электрыфікаванага пасажырскага транспарту.

Пілотны праект у межах праграмы звязаны з другім кампанентам. У маі 2014 года Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя абвесціла аб тым, што пілотны праект гатовы і называецца “Распрацоўка тэхналагічны нарматываў і сістэмы вытворчага кантроля выкідаў забруджваючых рэчываў для прадпрыемстваў цэментнай вытворчасці”.

Праз праект на ўсіх трох беларускіх заводах будзе ўдасканальвацца сістэма маніторынга. У матэрыялах ёсць аналіз экалагічных праблем, якія ўзнікаюць пры вытворчасці портландэмента: забруджванне наваколля пылападобнымі выкідамі, аэразолямі і кіслымі газамі, цяжкімі металамі і радыёнуклідамі; таксама інфармацыя па тым, як і якімі тэхнічнымі сродкамі мінімізаваць гэтае забруджванне.

Цэментную вытворчасць выбралі, таму што ў галіне больш-менш аднастайная вытворчасць, а прадпрыемствы былі гатовыя да такой працы.

Яшчэ адна прычына – тое, што “у гэтай галіне выпрабоўваюцца зараз усё: вырабілі чыпсы з асадкаў стокавых водаў Мінскай станцыі аэрацыі – выпрабавалі на Мінскім цэментным заводзе, - кажа Сяргей Уладзіміравіч. - Дзе спальваюцца шыны? На двух з трох прадпрыемстваў. Сёння ва ўрадзе пераглядаецца пытанне выкарыстання камунальных адходаў у якасці паліва – і гэта для цэментных заводаў”.

Ганна Валынец

Крыніца фота dompressy.by, www.bankoboev.ru, tehlib.com

Ранее по теме:

Комментарии читателей: