Подписаться! Лента новостей Экошок Природная стихия

Балканы пацярпелі ад буйной паводкі, і ёй пагражаюць міны, вынесеныя вадой

Самая буйная паводка за сто год яшчэ не дасягнула піку і можа вынесці на паверхню міны, што засталіся пасля вайны.
0 комментариев
Продолжение темы:

Неспрыяльныя ўмовы надвор’я прынеслі шмат смерцяў за некалькіх апошніх дзён на Балканах. У панядзелак, раніцай 19 мая пводкі і апоўзні зрабіліся прычынай 44 ахвяраў, пераважна ў Босніі і Сербіі, дзе ёсць дзесяткі тысяч пацярпелых і перасленцаў.

"Чвэрць насельніцтва пацярпела ад паводак і мільён людзей не мае пітной вады. Урон велізарны. Ад вайны гэта адрозніваеца толькі колькасцю смерцяў”, - сказаў баснійскі міністр замежных спраў, маючы на ўвазе вайну 1992-1995 гадоў, якая прынесла 100 000 смерцяў і больш за два мільёны бежанцаў і перасяленцаў.

Сітуацыя можа пагоршыцца, таму што ўзровень Савы, ракі, якая працякае праз Славенію і ўпадае ў Дунай у Бялградзе, яшчэ падымаецца, і плыні вады бруднага колеру дагэтуль пагражаюць частцы Сербіі.

Прагледзець фотарэпартаж.

Праліўныя дажджы, што прайшлі за тры дні, па колькасці ападкаў эквівалентныя тром месяцам. Яны справакавалі самую моцную паводку за 120 гадоў, якія прайшлі з часу фіксацыі першых назіранняў.

"Тое, што мы зараз бачым, адбываецца раз на 1000 гадоў, і ніяк не раз на 100 гадоў”, – сказаў сербскі прэм’ер-міністр Аляксандар Вучыч.

Побач з горадам Абрэнавац, у 30 кіламетрах на паўднёвы-захад ад Белграда, Сава пагражае вугальнай электрастанцыі Нікола-Тэсла, якая вырабляе значную частку электраэнергіі краіны і забяспечае ёй сталіцу. Урад заклікае ўсіх мабілізавацца і ўмацаваць меры абароны ад катаклізму.

120 000 мін могуць выйсці на паверхню

Як было заўважана ў Венгрыі падчас вялікіх паводак на Дунаі ў чэрвені 2013 года, людзі аб'ядноўваюць свае намаганні, каб ўціснуць мільёны мяшкоў з пяском туды, дзе прыбывае вада. На поўдні, у раёне Брчко, непалёк ад мяжы з Босніяй і Герцагавінай ратавальнікі папярэдзілі жыхароў некалькіх вёсак, што лепш дачакацца на дахах сваіх дамоў, пакуль іх выратуюць на верталётах баснійскай арміі.

Выгляд з паветра затопленага гораду Абрэнавац

Тыя ж сцэны разбурэнняў, азёры бруду і затопленыя дарогі можна назіраць па ўсёй паўночнай частцы Босніі. Дадатковыя клопаты прынесла вайна ў колішняй Югаславіі: пасля яе засталося 120 000 неразарваўшыхся мін, і такое надвор’е можа іх вынесці з глебы на паверхню, а крапатлівая праца па маркіроўцы мінных палёў можа быць зведзеная да нуля. Змытыя выбухныя механізмы могуць апынуцца заблакаванымі ў плацінах гідраэлектрастанцыі.

У пятніцу, 16 мая Боснія звярнулася па міжнародную дапамогу. Расія накіравала дзясяткі ратавальнікаў і медыкаменты, ЗША абвясцілі аб тузіне лодак, якія мусяць дапамагчы Босніі.

Іншыя краіны - Францыя, Ізраіль, Турцыя, Славенія, Аўстрыя, Харватыя – абяцалі паклапаціцца аб пітной вадзе ў рэгіёнах, якія яе пазбавіліся, а таксама дапамагчы верталётамі, выратавальнымі катэрамі і камандамі экспертаў.

Ганна Валынец паводле Le monde

Ранее по теме:

Комментарии читателей: