Подписаться! Лента новостей Экожизнь ПопробуйЭКО

Пазнаёміцца з зялёным Мінскам дапаможа экагід ад Цэнтра экалагічных рашэнняў

Пра што пішуць у дапаможніку для турыстаў і дзе яго знайсці.
0 комментариев
Продолжение темы:

Большасць не ведае, якія побач адметныя зялёныя зоны ці што паехаць на працу на ровары зрабілася нашмат прасцей. Каб дапамагчы заўважаць гэтыя простыя і прыемныя рэчы вакол, нягледзячы на хуткасць сталічнага жыцця, у Цэнтры экалагічных рашэнняў стварылі экагід па Мінску.

Ідэя лунала даўно і патрэбны быў штуршок, якім зрабіўся чэмпіянат, калі мы ўбачылі, што прыедзе шмат людзей, якія ўвогуле першы раз у краіне”, – расказвае Вольга Астаповіч, прэс-сакратар ЦЭР.

Экагід падобны да звычайнай мапы, але мае таксама пазначаныя пункты пракату ровараў, катамаранаў і лодак з рэжымам працы, зялёныя зоны з цікавымі фактамі пра іх, якія часам не ведаюць і мясцовыя жыхары, і карысныя парады на кожны дзень, якія дапамогуць зрабіць жыццё крыху больш экапрыязным.

Нас прыемна здзівіла тое, што ў нас дастакова шмат пунктаў праката, што ў кожным раёне горада ёсць нейкая зялёная зона, – дзеліцца Вольга. – Мы адзначалі ключавыя, якія маюць альбо прыродаахоўны статус, альбо з’яўляюцца асабліва каштоўнымі”.

Стваральнікі мапы раяць за час знаходжання ў Мінску наведаць хаця б адну зялёную зону. Яны нагадваюць, што больш карысна і экалагічна набываць сезонныя прадукты, прадукты мясцовага паходжання, і падказваюць, дзе гэта зрабіць. Яны раяць не набываць аднаразовыя тавары і пазбягаць рэчаў-аднадневак. Напрыклад, паставіць у здымач аккумулятары, а не аднаразовыя батарэйкі, а замест пластыкавых пакетаў карыстайце шматразовыя торбачкі.

Гэты экагід – добры працяг праекта “Зялёная мапа”, накіраванага на мясцовых жыхароў. Экагід збіраюцца перапрацоўваць і дапаўняць адпаведна пажаданням тых, хто дасць зваротную сувязь, і ў будучыні выпусцяць варыянт, больш адаптаваны да горада.

Мапу можна знайсці ў сетцы кавярань CoffeBox, кавярні “Лондан”, “Стары Менск”, “Зерно”, у хостэлах Trinity, “Джаз”, “Маркс” альбо ў офісе Цэнтра экалагічных рашэнняў. Таксама можна спампаваць мапу / легенду. Мапа складзеная на рускай і англійскай мовах.

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: