Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” запрашае на выхадныя ў Гродна

16-18 мая ўдзельнікаў фестываля чакаюць выставы, майстар-класы, прэзентацыі, ток-шоў і канцэрт.
0 комментариев
Продолжение темы:

Арганізатарамі Фестывалю з‘яўляюцца грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці Сектар” і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Госці фестывалю пабачаць выставу маладых беларускіх фатографаў BY NOW, сустрэнуцца з жывымі класікамі беларускай дакументалістыкі Галінай Адамовіч і Алегам Дашкевічам, пройдуцца ў экскурсіі па “журналісцкай Гародні”, змогуць пагуляць у настольныя гульні і навучыцца скакаць на джампах, паўдзельнічаюць у карысных майстар-класах.

Вядучыя майстар-класаў – лепшыя журналісты-прафесіяналы з Беларусі і суседніх краін. Нашымі экспертамі ў гэтым годзе будуць: Яўген Валошын (журналіст Еўрарадыё), расійска-украінскі медыя-эксперт Дзмітрый Сурнін (да 2012 – рэдактар маскоўскай газеты “Мой раён”), шэф-рэдактар Forbes Russia Online Аляксандр Багамолаў, Вольга Тамашэўская (піяр-мэнэджар Бізнес-школы ІПМ, журналістка з 20-гадовым стажам), дызайнер інфаграфікі TUT.BY Вадзім Шмыгаў і іншыя – поўны спіс з інфармацыяй пра экспертаў глядзі на старонцы фестывалю.

Гэтаксама ў межах фэсту пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў ФотаБатлу і конкурсу для маладых журналістаў.

Падарункам для ўдзельнікаў стане канцэрт дуэта Паўла і Алены Аракелянаў – блюз, фанк і джаз па-беларуску і па-англійску чакае ўдзельнікаў другога дня фэсту.

Пацвердзіць свой удзел у Фестывалі можна тут.

Удзел бясплатны.

Поўную праграму глядзіце на старонцы фестывалю.

Пытанні можна дасылаць на адрас festyval2014@gmail.com

Беларускі Зялёны Партал, прэс-рэліз

Крыніца фота worldtranslation.org

Ранее по теме:

Комментарии читателей: