Подписаться! Лента новостей Экознание Технологии

Hi-tech ідзе ў запаведнікі

Як электронныя мапы і табліцы зрабіць прыродаахоўным рэсурсам і чаго не хапіла googlemaps, каб дайсці да нацпаркаў.
0 комментариев
Продолжение темы:

Тэхналогіі развіваюцца, але іх мала карыстаюць

Калі інтэрнэт-юзеры даўно гуляюць па свеце праз googlemaps, а аўтаспыншчыкі ездзяць з GPS, то ў нацпарках пра такія тэхналогіі хоць і чулі, але прымяняюць няшмат і тым больш мала адаптуюць пад свае патрэбы.

Ля возера Нарач 12-16 мая сабраліся беларусы, а таксама госці з Украіны, Расіі, Германіі і Швейцарыі, прадстаўнікі навукі, ўлады і адміністрацый, каб абмеркаваць, як жа можна выкарыстаць сучасныя тэхналогіі ў прыродаахоўнай дзейнасці.

Сціплая візуалізацыя дадзеных

Пад тэхналогіямі маюцца на ўвазе геаінфармацыйныя сістэмы (ГІС), дадзеныя дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (ДДЗЗ) і ўсё, што з іх дапамогай можна стварыць. Яны служаць вельмі важнай мэце – візуалізацыя табліц, спісаў і іншых дадзеных. Так візуальна можна ўспрымаць нашмат большы аб’ём інфармацыі, і гэта дапамагае ў прыняцці больш хуткіх і эфектыўных кіраўніцкіх рашэнняў.

Укладальнікі зборніка матэрыялаў бачаць развіццё ГІС і ДДЗЗ на постсавецкай тэрыторыі “сціплым” і “нескаардынаваным”, таму “пры ўсім жаданні ўбачыць малюнак ААПТ агулам ці ў прыватнасці высвятляецца, што пазл не складваецца”. Гаворка ідзе аб усёй сукупнасці звестак, мап і статыстык, якія нельга ўзяць з адзінага сервера, а трэба запытваць паасобку ў кожнага.

Дарога ў абход гнёздаў

Сучасныя ГІС даюць магчымасці і больш прыземленыя: складанне мапы пажарнай бяспекі заняло б гадзіны і гадзіны на тое, каб суаднесці мапу, статыстыку пажараў і іх плошчы, пасля праверыць на мясцовасці, альбо на парадак менш часу на тое, каб суаднесці дадзеныя і мапы ў адмысловай праграме.

Можна, сабраўшы статыстыку, зразумець, дзе больш ловяць рыбу сеткамі і 10 чалавек службы аховы накіраваць на 10 гектараў, а не на 100. Можна пабудаваць дарогі так, каб патурбаваць мінімум птушак і нават прасачыць змяненне клімату і расліннасці, напрыклад, за 100 год.

Ёсць інфармацыя пра ахоўваемыя тэрыторыі (ААПТ), якую мы б хацелі зрабіць больш зразумелай і адкрытай, - адсылае да ідэй open data Канстанцін, які ўдзельнічае ў кампаніі па абароне заказніка “Лябяжы”. - Шмат навуковых даследванняў складуюцца на палічках, іх было б добра перапрацаваць і зрабіць дасягальнымі для звычайных людзей”.

Адна з ідэй, апублікаваных у зборніку матэрыялаў з канферэнцыі – стварэнне аўдыёгіда, які б спрацоўваў з прывязкай да GPS-каардынат. Шыбуючы па лесе ці паселішчу, жадаючыя маглі б off-line і не чытаючы брашуры атрымліваць інфармацыю пра месца. Ідэя з’явілася на глебе паўсюднага з’яўлення “разумных” тэлефонаў.

Чаго не стае: жадання ці грошаў?

Фінансаванне ляжыць не толькі на самі парках, бескарысных грантадаўцах ці дзяржаве, якая за ўстойлівае развіццё, яно цікавае і камерцыйным кампаніям, як мяркуе генеральны дырэктар нацпарка “Нарачанскі” Васіль Каржоў:

Буйныя кампаніі ў ААПТ ўбачылі патэнцыял, якога ім не хапае. Гэта ўнікальныя месцы, дзе можна абкатваць свае тэхналогіі. Напрыклад, лясы са шчыльнасцю 0,9 апроч нацпаркаў, напэўна, цяжка адшукаць. Тут можна праверыць GPS-абсталяванне ці тэхналогіі дыстанцыйнага зандзіравання. Яны даюць свой прадукт бясплатна, але атрымліваюць разуменне, што можна прапанаваць камерцыйнаму карыстальніку”.

У той жа час падобныя інавацыі ўсё адно знаходзяцца пад уплывам эканамічнага крызісу, як засведчыў генеральны дырэктар.

Гэтая тэма пачала развівацца, таму што людзі адчулі магчымасці і пачалі шукаць больш вопытных калег, – расказвае Антон Біатаў, кіраўнік аддзела навукі украінскага нацпарка “Слабажанскі”.

Ён мяркуе, што крызіс не галоўнае, а галоўнае – каб было жаданне працаваць і разбірацца. А яно ёсць не ва ўсіх:

Вельмі істотна, што за апошнія некалькі год з’явіліся бясплатныя высоякаякасныя аналагі праграм, патаннелі кампутары – не параўнаць 10 і нават 5 год таму. У любым нацпарку ёсць кампутар ці хаця б адзін GPS. А воcь карыстацца гэтым у сваёй большасці людзі не ўмеюць”.

Ганна Валынец

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: