Подписаться! Лента новостей Живая природа Мир животных и растений

Гаспадарчая дзейнасць на запаведных тэрыторыях пагражае знікненнем жукоў-аленяў

Каб захаваць рэдкія віды, не трэба пераўтвараць ў “паркі культуры і адпачынку” асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі.
0 комментариев
Продолжение темы:

Цёплымі майскімі вечарамі пачынаецца распаўсюд (лёт) жукоў: звычайнага і вядомага майскага жука, і рэдкага экзатычнага яго суродзіча, жука-аленя.

Жук-алень зараз настолькі рэдкі ў Беларусі, што калі вы яго пабачыце, лічыце, што вам вельмі пашанцавал.

Паводле Чырвонай Кнігі, у Беларусі, вядома 8 месцоў, дзе можна сустрэць жука-аленя. З іх 6 - тэрыторыя Палесся і Белавежская Пушча. Дарослыя вялікія жукі-алені (памером да 7 см) жывуць толькі адзін сезон. Да восені ім трэба паспець знайсці пару і адкласці яйкі.

Для існавання жука-аленя ў Беларусі патрэбны лісцевыя лясы, пераважна дубровы, абавязкова такія, дзе ёсць старыя і мёртвыя дрэвы. Лічынка жука-аленя харчуецца драўнінай дуба, а таксама бярозы, вярбы, грушы, ясеня. Яна жыве ў комлі вялікага дрэва (сама не маленькая), і развіваюцца ў дарослага жука 5-6 год. У сярэдзіне ХХ стагоддзя жук-алень лічыўся шкоднікам леса. Зараз захаваліся толькі не вялікія лакальныя яго папуляцыі, з дрэннымі, хутчэй за ўсё, перспектывамі выжывання.

Лічынка жука не можа харчавацца жывой драўнінай. Ёй “па-зубах” толькі тыя дрэвы, што даўно загінулі, і спарахнелі. Жывы дуб, яго драўніна ў наш час – каштоўная прамысловая сыравіна. Дрэвы высякаюць і вывозяць з лесу на перапрацоўку. Сухія дрэвы ў лясной гаспадарцы таксама не пакідаюць “гніць”, а вывозяць на дровы.

Старыя і малапарушаныя дубровы Прыпяцкага Палесся з’яўляюцца домам для многіх рэдкіх і тых, якія знаходзяцца пад аховай, відаў раслін і жывёл. Дубровы Прыпяцкага Палесся - гэта найбольш спрыяльнае месца для існавання жука-аленя. Яны захаваліся сёння, дзякуючы натуральнай цяжкай даступнасці месц іх распаўсюджання. У апошнія гады гэтыя поймавыя дубровы зрабілі аб’ектам гаспадарчага выкарыстання.

Асаблівую турботу выклікае пашырэнне гаспадарчай дзейнасці на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях: у заказніку “Сярэдняя Прыпяць” і нацыянальным парку “Прыпяцкі”. У 2012 г. практычна ўсі поймавыя лясы нацыянальнага парка апынуліся ў зоне гаспадарчага выкарыстання, страцілі запаведны статус. Зараз ім пагражаюць высечка, у тым ліку так званая “суцэльная санітарная”.

Паводле вызначэння Міжнароднага саюзу аховы прыроды (IUCN), жук-алень знаходзіцца пад крытычнай пагрозай знікнення (катэгорыя EN). Такі жук, прыгожы і экзатычны - толькі адзін з соцень іншых відаў жывых істот, якім патрэбны старыя, мертвыя і спарахнелыя дрэвы.

Каб захаваць усе гэтыя віды, трэба спыніць безкантрольныя высечкі на запаведных тэрыторыях Прыпяцкага Палесся. Не трэба рабіць з асабліва ахоўных прыродных тэрыторый паркі культуры і адпачынку, з чыстым ад сухіх дрэў лесам і пракладзенымі дарогамі ў былыя лясныя нетры.

А. Раеўская

Крыніца галоўнага фота www.wildlife.by

Ранее по теме:

Комментарии читателей: