Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

"Зялёны weekend" для самых маленькіх і дапытлівых

31 мая і 1 чэрвеня ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца Дзіцячы экалагічны фестываль творчасці і развіцця.
0 комментариев
Продолжение темы:

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і Дзіцячыя экалагічныя майстэрні пры падтрымцы ГА "Экадом", Цэнтра экалагічных рашэнняў і таварыства “Зяленая сетка” запрашаюць усіх на фестываль!

На два дні для ўсіх наведвальнікаў адкрыецца таямнічы свет высокай травы, густых лясоў, гучных птушак, эколагаў і эка-істот.

Безупынна будуць праходзіць даследчыя і творчыя майстар-класы, дэманстрацыі ды розныя эксперыменты.

Надзея Куляшова - сапраўдны садоўнік. Яна падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць як саджаць клубніку.

Пра лэнд-арт і яго стварэнне растлумачыць Кацярына Спосаб.

Аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі , алё і складаць з садавіны і гародніны раскажа Сафія Садоўская.

Успомнім вясковае жыццё і распішам маленькія драўляныя домікі з Алёнай Маскалевай (Woodenfind).

Наталля Гарачая - мастачка і чараўніца пакажа ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны.

Марыя Гуліна распавядзе пра тое, што такое слоў-фуд і чым ён лепшы за фаст-фуд.

Далека не адыходзячы распішам пернікі ручной работы ад "Жорнаў". А тым, каму не сядзіцца на месцы і хочацца пагарэзіць, запрашаем навучыцца хуліганіць экалагічна - рабіць эка-бомбы.

Разам з Вольгай Шчаглінскай даведаемся навошта жучкам хаткі, а паспрабуем іх зрабіць.

Разумець мову птушак і пазнаваць іх у "твар" навучыць сапраўдны арнітолаг Яўген Сліж.

Мастак Базыль будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону. А яшчэ ўсіх чакае сюрпрыз ад балотных людзей.

Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прэзэнтуюць беларускую чытанку для маленькіх і дарослых у суправаджэнні старажытнай музыкай ды танцаў.

Леанід Паўлёнак і Ганна Шапашнікава прадставяць праект "Шпакоўня" з новым музычна- тэатралізаваным прадстаўленнем, падрыхтаваным адмыслова для нашага фестывалю.

Таксама на фестывалі можна навучыцца хуліганіць экалагічна - робім эка-бомбы.

Беларускі Зялёны Партал па матэрыялах прэс-рэліза

Ранее по теме:

Комментарии читателей: