Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Вада, якая непрыкметна забівае

Актывісты і валанцёры АСДЕМО праверылі ваду на нітраты ў раёне ракі Беразіна.
0 комментариев

У першыню, з 2 па 8 жніўня, Гомельская асацыяцыя дзяцей і моладзі “АСДЕМО” арганізавала сплаў па рацэ Беразіна ў межах праекту “Захавай вытокі жыцця!”

Для ўдзельнікаў сплава, гэта была выдатная магчымасць адчуць сябе часткай прыроды, пабываць у дзікіх, незвыклых для гарадскога жыхара, умовах, а таксама правесці інфармацыйную работу з мясцовым насельніцтвам, зрабіць экспрэс-аналіз вады ў калодцах і адзняць відэаролікі экалагічнай тэматыкі.

Аналіз калодзежнай вады праводзіўся на нітраты. Праблема прывышэння ўстаноўленых нормаў дадзенага злучэння актуальна для шэрагу рэгіёнаў Беларусі, але асабліва востра адчуваецца на Палессі.

Нітраты – гэта солі азотнай кіслаты, якія накопліваюцца ў прадуктах і вадзе. Даследаванні паказалі, што нітраты і нітрыты выклікаюць у чалавека метгемаглабінемію (кіслароднае галаданне – дад. рэд.), рак страўніка, адмоўна ўплываюць на нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы, на развіццё эмбрыёнаў. Вада з высокім утрыманнем нітратаў вельмі небяспечна для немаўлят. Нітраты патрапляюць у арганізм дзяцей разам з малаком маці, на жаль, малочная залоза не з’яўляецца бар’ерам для іх. Супрацьнітратныя механізмы ў дзяцей фарміруюцца толькі прыблізна к году. Не пазбаўлена нітратаў і кароўе малако. У Беларусі ёсць зафіксаваныя выпадкі смерці немаўлят.

Важна зазначыць, што вада насычаная нітратамі на пах і колер не адрозніваецца ад чыстай!

Паводле артыкулу Ніны Славатавай, людзі з задавальненнем уступалі з валанцёрамі ў дыялог, цікавіліся вынікамі і задавалі пытанні, а таксама прасілі вяртацца да іх ізноў. Па выніках праведзеных аналізаў у межах сплава, утрыманне нітратаў знаходзіцца на верхняй мяжы дапушчальнай колькасці. Акрамя гэтага, жыхары адной з вёсак паведамілі, што бываюць выпадкі мікрабіялагічнага заражэння вады.

Па пытаннях якасці вады і за другой экалагічнай інфармацыяй можна звяртацца на электронны адрас asdemo_org@yahho.com ці па тэлефоне +375296418967.

Падрыхтавала

Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: