Подписаться! Лента новостей Техносфера Лесное хозяйство

Нерухомасць, забастоўкі і турысты Нарачаншчыны

Пра паўночны азёрны нацпарк, або хто такі Антонісберг і што бывае, калі таюць ледавікі.
0 комментариев
Продолжение темы:

Люкс у былой рыбацкай вёсцы

Тры невялікія рыбацкія вёсачкі XIX стагоддзя (Купа, Урлікі, Сцепянёва) ў паўночна-заходнім краі Беларусі, там, дзе ішоў ледавік і пакінуў пасля сябе абрывы і азёры, дзе месцічы заўсёды лічылі прыроду сваім багаццем – такое мінулае курортнага паселішча Нарач пры аднайменным нацыянальным парку, які сёння ў Беларусі пазіцыянуецца як галоўны курорт.

Штогод тут уражвае колькасць турыстаў – болей за 100 000 штогод. Напэўна, гэта падагрэла і рынак жылля: у курортным пасёлку Нарач кошты невясковыя – аднапакаёўка на суткі каштуе 25 даляраў, набыць - 30-40 тысячаў.

Турысты і натоўпы Нарачы

Такая колькасць гасцей – дылема для прыродаахоўнай зоны. Як казалі ў колішняй рэкламе, “галоўнае натоўпамі не хадзіць” – інакш унікальныя біятопы-біяцэнозы парадзеюць разам з глухімі ляснымі зараснікамі Блакітных азёраў, а бабры мігрыруюць у Літву.

Баланс між колькасцю турыстаў і захаваннем прыроды – гэта вельмі складана і гэта галоўная праблема і задача ўсіх нацпаркаў. Было б вельмі неразумна казаць, што ўся гэтая прыгажосць ёсць, але сюды нельга. Яно існуе менавіта каб гэта паказваць людзям,” – расказвае Вольга Яжова, навуковы супрацоўнік нацыянальнага парка “Нарачанскі”.

Што цікава, у самім парку турыстаў дзеляць на дзве катэгорыі. Адныя ставяцца больш па-спажывецку – для іх нацпарк ёсць недалёка размешчанае ад цывілізацыі месца адпачынку. А іншых хлебам не кармі, дай залезці ў гушчар далей ад цывілізацыі - сапраўдныя аматары прыроды і экалагічнага турызму.

Не самы-самы разнастайны, але адметны

Нацыянальны парк быў створаны менавіта тут праз непаўторныя ландшафты, ледніковыя, з вялікімі перападамі вышынь, дзе ўзвышанасці да 60 метраў мяжуюць з азёрамі, - працягвае Вольга. - Гэта лясны азёрны ландшафт, гэта самае вялікае ў Беларусі возера Нарач і колькасць азёраў на адносна невялікім участку.

Тут вялікая канцэнтрацыя відаў жывёл і раслін, якія ахоўваюцца, а разнастайнасць пейзажаў азначае разнастайнасць біятопаў і экасістэм. Нельга параўноўваць і казаць, што ў гэтым мы самыя-самыя, бо ў той жа Белавежскай пушчы біяразнастайнасць прынцыпова іншая - паўднёвая. Тэрыторыя Беларусі падзяляецца на тры тыпы розных па характарыстыках зон, і мы адносімся да паўночнай дубова-цёмнахваёвай падзоны, у чым вельмі падобныя з Нацыянальным паркам “Браслаўскія азеры”.

Антонісберг і немцы

Нацпарк Нарачанскі быў створаны ў 1999 годзе, і таму яму, канешне, цяжка канкураваць з той жа Белавежай у плане гістарычнай значнасці. Але расказаць ёсць аб чым.

Падчас Першай Сусветнай вайны ў ваколіцах возера праходзіла Нарачанская наступальная аперацыя рускіх войскаў – у напамін засталіся маўклівыя сведкі мінулага – акопы і шэрыя глыбы ДАКаў дзвухгадовай лініі абароны...

У 1935 на Нароччы адбылося паўстанне рыбакоў, у якім удзельнічала каля 5 000 чалавек. У гэтай частцы Заходняй Беларусі польскія ўлады забаранілі вольны лоў рыбы, а плата за дазвол была высокай, і людзі абралі сваё ўласнае кіраўніцтва і арганізавалі самаабарону. Паўстанне цягнулася некалькі месяцаў і яшчэ да 1930 году – афармленне дакументаў – усё як зараз.

І, напэўна, толькі ў гэтых месцах ёсць не якая-небудзь Слабада ці Залессе, а вёска з назвай Антонісберг, якая ў 1847 належала Віленскай губерні і якой у 1949 годзе належаў калгас імя Леніна.

Усё гэта і многае іншае можна ўбачыць на ўласныя вочы, прыехаўшы сюды, на паўночны захад, альбо зайшоўшы на сайт www.narochpark.by.

Ганна Валынец

Крыніца фота www.naroch.com, shampan.by

Ранее по теме:

Комментарии читателей: