Подписаться! Лента новостей Техносфера Энергетика

Аднаўляльная энергетыка ў Беларусі: развіваецца, але АЭС не канкурэнт

Чаму яна вітаецца, але нямецкі размах набудзе няхутка
0 комментариев
Продолжение темы:

Зачынялі ГЭС, бо не баяліся ні за што

Міфы пра тое, што мы не маем прамысловага ветру, энергіі малых рэк і вадаспадаў на плацінах, сонца і геатэрмальнай энергіі, у Беларусі разбураныя, - так мяркуе Уладзімір Нісцюк, выканаўчы дырэктар асацыяцыі “Аднаўляльнай энергетыка”.

Семь год таму ў Беларусі не было ніводнай біягазавай устаноўкі, а сёння іх працуе 111 і 43 станцыі па здабычы газу са смецця. У 2007 годзе ў Беларусі працавала 2 ветраагрэгаты, сёння іх 28 і 200 цеплапомпаў (размяшчаюцца на глыбіні, большай за глыбіню прамярзання глебы; а раней думалі, што для геатэрмальнай энергіі трэба бурыць глебу 1200-1500 метраў).

Зноў будуюцца ГРЭС, якія напрыканцы 50-х гадоў пачалі зачыняць (працавала тады каля 150):

Танны газ, танная нафта давалі магчымасць рабіць таннае паліва, і мы не баяліся ні за што”, - кажа Уладзімір.

Беларусі не цураюцца інвестары: у Гомельскай вобласці у Хойніцкім і Брагінскім раёнах, якія пакуль не ўведзеныя ў сельскагаспадарчы зварот, ірландскі інвестар збіраецца паставіць дзве сонечныя электрастанцыі магутнасцю 40 мегават. Ёсць інвестары і ў Магілёўскай вобласці.

Кошт кілаватаў расце, прыватнікі запасаюцца

Абсталяваннем для аднаўляльнай энергетыкі цікавяцца прыватнікі, уладальнікі прыватных дамоў і фермеры [ветраўсталёўка на 1 кВт каштуе каля 1500-1700 даляраў – аўт.] Яны разумеюць, што кошты на электраэнергію працягнуць расці.

Гэта ні для каго не сакрэт, асабліва пасля сустрэчы трох прэзідэнтаў ЕўрАзЭС у Мінску, калі зрабілася зразумела, што праблемы нафты і газу будуць вынесеныя за межы падпісання дамовы аб стварэнні ЕўрАзЭс. Гэта будзе зацягнута да 2025 г. Мы вельмі б хацелі перайсці на ўнутраныя кошты на носьбіты, але ў бліжэйшай будучыні нам гэта зрабіць не дадуць”, - нагадвае Уладзімір.

Ёсць законы, але мала дзяржаўных датацый

Аднаўляльная энергетыка, на думку Уладзіміра, страхуе дзяржаву на выпадак экалагічных, эканамічных ці палітычных праблем – “мы ж бачым, што адбываецца ва Украіне” – але не заменіць атамную па пэўным прычынах.

Адна з іх – фінансавая. Калі ў іншых ёсць магутнае даціраванне з боку дзяржавы, то ў нас сродкі паступаюць ад прыватных інвестараў і Еўразвязу (напрыклад, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця нядаўна вылучыў 50 мільёнаў даляраў на ільготнае крэдытаванне гэтай галіны).

На дзяржаўным узроўні існуе заканадаўчая падтрымка, якая часам праходзіць праз чыноўнікаў, што не заўсёды добра валодаюць прадметам. Існуе закон “Аб аднаўляльных крыніцах энергіі”, пастанаўленне міністэрства эканомікі №100, якое прадугледжвае ільготныя каэфіцыенты для тых, хто вырабляе энергію з аднаўляльных крыніц, а таксама Нацыянальная праграма развіцця мясцовых і аднаўляльных крыніц энергіі на 2011-2015 гады.

Энергію з такіх крыніц набываюць на 30% даражэй за тарыф продажу (прамысловы за 1 квт/гадз – 14-15 цэнтаў), а за сонечную энергію плацяць болей у тры разы.

Наша энергасістэма цэнтралізаваная і без АЭС

Канкураваць з атамнай энергетыкай у бліжэйшай перспектыве аднаўляльная не здолее:

Якая можа быць канкурэнцыя, калі дзяржава прыняла рашэнне аб атрыманні такога крэдыту на АЭС, а мы працуем з невялікімі карыстальнікамі, не вельмі багатымі, з кожным персанальна. Мы спрабуем працаваць з прыватнікамі”, - кажа Уладзімір.

Шчыра – я прыхільнік таго, што калі рашэнне аб будаўніцтве АЭС прынятае, то прадметам дыскусіі быць не можа. Хаця шкада 10 мільярдаў даляраў і ёсць іншыя пытанні… [знешняя запазычанасць Беларусі зараз каля 40 мільярдаў даляраў без крэдыту на АЭС – аўт.].

Трэба вылучаць грошы як на вялікія аб’екты энергавытворчасці, так і на аднаўляльныя крыніцы. У нас энергасістэма вельмі цэнтралізаваная і без АЭС. 13 буйных станцый вырабляюць больш за 90% усёй электраэнергіі”.

Ганна Валынец

Фота belapan.by, pikabu.ru, www.atominfo.ru

Ранее по теме:

Комментарии читателей: