Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Вялікія выходныя — час вясновых назіранняў за птушкамі!

Калі вы яшчэ не пабачылі/не пачулі птушак "Жывой Вясны", у вас ёсць сапраўдны шанец гэта выправіць.
0 комментариев ptushki.org
Продолжение темы:

Сустрэцца з птушкамі "Жывой Вясны" зусім нескладана: белага бусла лёгка пабачыць на вільготных лугах або на свежаскошаных палетках, верагоднасць пачуць зязюлю ўзрастае ў лесе, вясковая ластаўка - аматар сельскай мясцовасці, шчурку-пчалаедку варта шукаць паблізу рэк і другіх вадаёмаў, каля пясчаных ці гліністых абрываў, а чорны свіргуль - гарадскі жыхар.

Дзяліцца сваімі цікавымі сустрэчамі з птушкамі "Жывой Вясны" можна на адмысловым сайце праекта праз форму дадаць назіранне, пры гэтым ваш запіс адлюстроўваецца ў вясновым блогу, дзе можна знайсці вялікую колькасць аднадумцаў — аматараў прыроды і птушак. Няма побач інтернета? Не бяда! Дасылайце СМС на кароткі нумар 0841 (абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і назву птушак), у адказ вы атрымаеце падарунак — спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны").

На дадзены момант у нашай краіне зарэгістравана звыш 2000 назіранняў, мы займаем трэцяе месца пасля Італіі і Расіі. Амаль усе пяць відаў птушак "Жывой Вясны" вярнуліся на Радзіму. Спадзяемся, што пасля выходных на прыродзе колькасць назіранняў птушак павялічыца як мінімум ўдвая. Нагадваем, сябры, што ў межах кампаніі адбываецца 4 конкурсы, на любы густ і ўзроставую катэгорыю, працы прымаюцца да 1 чэрвеня 2014 года, варта паспяшацца прыняць удзел.

Источник фото outdoorfather.com

Ранее по теме:

Комментарии читателей: