Подписаться! Лента новостей Экошок Техно-катастрофы

Афіцыйныя дэлегацыі не могуць у Беларусі сустрэць тых, хто скажа праўду

Ясухіра Ігарашы аб тым, што сёння адбываецца на Фукусіме: дакладнай мапы забруджання няма, перасяленцы жывуць у бараках
0 комментариев
Продолжение темы:

“Людзі былі сур’ёзна ўзрушаныя тым, што іх падманулі”

Для Японіі гэта было адно з самых вялікіх узрушэнняў пасля другой сусветнай вайны, - расказвае Ігарашы пра Японію, японцаў і катастрофу на АЭС Фукусіма, якая адбылася тры гады таму. - Спачатку праядзерныя лабісты пераконвалі, што на Фукусіме не адбудзецца сур’ёзнай аварыі, а цяпер намагаюцца схаваць важную інфармацыю і нават захаваць атамную прамысловаць.

Людзі былі сур’ёза ўзрушаны тым, што іх падманулі, але зараз нават тая меншасць, якая памятае, што адбылося, робіць выгляд, што не адбылося нічога. Навіны пра Фукусіму ў СМІ толькі павярхоўныя і адно толькi нешматлікія добрасумленныя незалежныя сродкі масавай інфармацыі рэальна ацэньваюць наступствы аварыі”.

Забруджаныя ўчасткі ёсць нават у Токіа

Ядзерная катастрофа працягваецца.

У адрозненне ад сітуацыі ў Чарнобылі, ядзернае паліва застаецца гарачым і няўстойліваемым нават цяпер, яно ўсё яшчэ выпускае радыёактыўныя частачкі ў паветра. Забруджаная радыяцыяй вада трапляе ў Ціхі акіян, і гаворка iдзе аб 400 тонах штодня.

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ заявіў, што крызіс на Фукусіме знаходзіцца пад кантролем чальцоў Міжнароднага алімпійскага камітэта і Токіа прыме Летнія Гульні ў 2020 годзе. Але ёсць шматлікія акадэмічныя справаздачы, якія сведчаць, што забруджванне Ціхага акіяну будзе працягвацца.

Палова земляў прэфектуры Фукусіма забруджана, нават у Токіо ёсць моцна забруджаныя ўчасткі, і ніхто не мае дакладнай мапы. Маніторынг урады недастатковы і забруджванне звычайна недаацэньваецца.

Хворых на рак шчытападобнай залозы ў Фукусіме больш, чым у Чарнобылі

Калі прымяняць крытэрыi эвакуацыі з Чарнобыльскай зоны, то эвакуіраваць з Фукусімы патрэбна нашмат больш людзей. Зараз, праз 3 гады, больш за 150 000 чалавек жывуць у часовых дамах і бараках. Тым не менш, прэфектура Фукусіма і японскі ўрад кажуць аб тым, што тэрыторыя ачышчаецца. Такiм чынам яны заахвочваюць людзей вярнуцца ў родныя мясціны.

Вось чаму на разгляд рады ААН па правах чалавека быў прадстаўлены адмысловы даклад. У ім японскі ўрад заклікаюць эвакуіраваць больш людзей у Фукусіме (і не толькі), грунтуючыся на міжнародных крытэрыях бяспекі.

Так адным з наступстваў радыяцыйнага ўздзеяння на здароўе чалавека з'яўляецца рак шчытападобнай залозы. Ёсць ужо 33 пацверджаныя і 41 падазраваныя выпадкі захворвання з 269 000 дзяцей у Фукусіме.

Суадносіны выглядаюць як 1:3,500 = (33+41):269 000

У сітуацыі без дадатковага выпраменьвання суадносіны звычайна 1:1 000 000. Маецца акадэмічная справаздача, дзе згадваецца лічба ў 1:4500 вакол Чарнобыля. Сітуацыя ў Фукусіме выглядае вельмі падобнай да чарнобыльскай, але японскія “эксперты” паўтараюць, што гэта НЕ звязана з ядзернай аварыяй.

Вядома, з'яўляюцца і іншыя захворванні сярод мясцовых жыхароў у Фукусіме, але ўрад не жадае даследаваць такія пытанні. Ніхто не ведае дакладную статыстыку датычна здароўя.

75% японцаў адмоўна ставяцца да ядзернай энергетычнай палітыкі

У Японіі зараз 50 ядзерных рэактараў, і з верасня 2013 года не працуе НІВОДНЫ. Гэта азначае, што напрацягу 6 месяцаў Японія здолела жыць без атамнай энергетыкі. З афіцыйнай статыстыкі бачна, што Японія мае дастаткова гідраўлічных электрастанцый і электрастанцый на выкапнёвым паліве, каб пакрыць усе патрэбы электраэнергіі.

Але ўрад і электрычныя кампаніі хочуць аднавіць працу АЭС, сцвярджаючы: “Гэтым летам Японіі не хопіць электраэнергіі”, “Электрычнасць з АЭС значна танней” і г.д.

Усё больш і больш японцаў мяркуе, што гэтыя аргументы не адпавядаюць рэчаіснасці. Нядаўнія даследаванні грамадскай думкі кажуць, што 46% японцаў жадае памяншэння колькасцi працоўных ядзерных рэактараў і 30% - паэтапнага адмаўлення ад ядзернай энергетычнай палітыкі. Сумарна больш за 75% сёння ставіцца адмоўна да ядзернай энергетычнай палітыкі.

Цяпер развіваць атамную энергетыку ці стварыць новую АЭС унутры Японіі вельмі цяжка, таму ўрад і ядзерная прамысловасць прасоўваюць свае тэхналогіі за межамі Японіі. Мэтавыя краіны – гэта Літва, Польшча, Чэхія, Фінляндыя, Турцыя, ААЭ, Саудаўская Аравія, В'етнам і г.д. Многія японцы саромяцца гэтай экспартнай палітыкі. Экспарт такіх тэхналогій азначае, што Японія робіцца гандляром смерці.

“Афіцыйныя дэлегацыі не могуць у Беларусі сустрэць тых, хто скажа праўду”

Абодва ўрады недаацэньваць уплыў радыяцыі на здароўе чалавека. Сорамна, што Японію называюць "дэмакратычнай”: свабодныя выбары, свабода прэсы і слова, але сапраўдныя падзеі паказваюць, што ўрад аўтарытарны.

Чарнобыль паўтарыўся ў Фукусіме. Многія японскія дэлегацыі наведалі Беларусь пасля аварыі на Фукусіме. Візіты былi арганізаваны на афіцыйным узроўні і прадстаўнікі адчулі наступнае: "У Беларусі кожнае дзіця вывучае выпраменьванне ў школе, кожны харчовы прадукт правяраецца дзяржаўнай установай, ёсць цэнтралізаванае кіраванне інфармацыяй і ведамі аб радыяцыі. Дзякуючы гэтаму беларусы жывуць у бяспецы”.

Афіцыйныя дэлегацыі не могуць у Беларусі сустрэць тых, хто скажа праўду, як ліча Ігарашы. Тым не менш мала-памалу праўда і рэальныя факты распаўсюджваюцца і ў нас, у асноўным праз інтэрнэт.

Так дзейнасць інстытута “БЕЛРАД” і акадэмічныя дасягненні прафесара Юрыя Бандажэўскага добра вядомы сярод японскіх антыядзершчыкаў, як і добра вядома кніга Святланы Алексіевіч "Чарнобыльскі Малітва".

Японскія грамадзяне ўдзячныя беларусам за гэтыя праўдзівыя дакументы. Мяркую, што мы, японцы, маем шмат чаму павучыцца ў вас і нашая сувязь павінная быць больш моцнай. Яна не ў СМІ і не ў абменах афіцыйнымі дэлегацыямі, а хутчэй у інтэрнэце і дзеяннях звычайных людзей.

Ганна Валынец

Крыніца фота bigpicture.ru, relax.ru, www.gadgetblog.ru

Ранее по теме:

Комментарии читателей: