Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

У Грушаўскім скверы вызначылі 12 відаў птушак!

Сёння давялося ўстаць а шостай гадзіне і выйсці на вуліцу. І першае, што трапіла ў мяне былі птушыныя трэлі.
0 комментариев
Продолжение темы:

Дзякуй арнітолагу Анастасіі Кузьменковай з ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, якая дапамагла пазнаць галасы птушак Грушаўскаго сквера і падлічыць колькасць прысутных там відаў пернатых.

Увогуле, назіранні за птушкамі лепш рабіць у першыя чатыры гадзіны пасля ўсходу сонца. Зараз гэта прыкладна да 9-10 гадзін. У гэты час птушкі найбольш актыўныяб іх можна і пачуць, і пабачыць

Сапраўды, пасля абеду пабачыць выходзіла толькі шпакоў, вераб’ёў ды галубоў. А зранку мы налічылі ажно 12 відаў! “Для такога невялікага сквера гэта вельмі добры паказчык, - лічыць Анастасія. - Але можна яшчэ пабудаваць хаткі, дапрыкладу, для мухалоукі і попаўзня, яны таксама могуць тут пасяліцца”.

Як раз заўтра падчас фэсту у Грушаўцы “Дзіцячыя эка-майстэрні” запрашаюць пазнаёміцца з крылатымі жыхарамі скверу і разам змайстраваць хаткі для птушак.

Сустракаемся а 11 гадзіне!

Уваход вольны

(З сабой можна ўзяць малаток, гвоздзі, вяроўкі - каб работы хапіла ўсім, ды гарбаткі з пячэнькай – пасмакаваць, любуючыся зробленнымі сваімі рукамі шпакоўнямі!)

Спраўкі па тэлефоне: +375 29 1210107

Надзея Куляшова

Фота аўтара ды stihi.ru

Ранее по теме:

Комментарии читателей: