Подписаться! Лента новостей Комментарий эксперта Анастасия Бекиш

Клімат у Азіі зменіцца, але гэта не азначае, што нам спадабаецца

Аб тым, што чакае Беларусь у бліжэйшыя пару дзясяткаў гадоў і чаму дзяржава не рыхтуецца да гэтага.
0 комментариев
Продолжение темы:

Міжурадавая група экспертаў у 2014 годзе прэзентавала другую і трэцюю часткі дакладу па кліматычных зменах у свеце (31 сакавіка і 13 красавіка). З гэтай нагоды кансультант па клiматычнай палiтыцы таварыства “Зялёная сетка” Настасся Бекіш распавядае, што з гэтых дакументаў адносіцца да нас і хто мусіць клапаціцца пра наступствы.

Глабальныя наступствы ў Беларусі

1. Камунальнікі не ў трэндзе

Хав’еры будуць паўтарацца, як і іншыя экстрэмальныя ўмовы надвор’я. Канешне, не як на Філіпінах, калі тайфун зносіць усё, але і гэтага нам хопіць.

Камунальныя службы не гатовыя, - кажа Настасся. – Хаця ў нас спіс наступстваў не такі вялікі, і іх можна прадказаць: цыклоны, замаразкі, калі іх не мусіць быць, і гарачыня”.

2. Сардэчнікі і датэрміновая смяротнасць

Імаверна, што ўзнікнуць праблемы ў галіне аховы здароўя. Экстрэмальныя ўмовы надвор’я моцна ўплываюць на метэазалежных людзей, таму могуць пацярпець і мусяць асабліва беражліва ставіцца да здароўя тыя, хто мае сардэчна-судзінкавыя захворванні.

Гэта наступствы змянення клімату, і яны будуць накладацца на тое, што сардэчна-судзінкавыя ў нас нумар адзін у рэйтынгу па прычынах смерці.

Ёсць такое паняцце як датэрміновая смяротнасць. Наступствы змяненя клімату робяцца адной з прычынаў, якія павялічваюць яе адсотак. У Расіі ў апошнія гады, калі вялікая гарачыня і пажары, лік смерцяў ідзе на дзясяткі тысяч. І яны не загінулі да пажараў, іх арганізм проста не вытрымаў”.

3. Французкае віно, іспанскія памідоры і малайскія трэнікі

Тое, што я казала папярэдне, было пра Беларусь як краiну ў вакууме. Але беларусы знаходзяцца ў глабальнай эканоміцы і набываюць памідоры не толькі вырашчаныя ў Ждановічах. І апроч квасу яны, напэўна, п’юць французкае віно”.

У нас, як і ва ўсім свеце, шмат вопраткі, зробленай у Інданэзіі ці Малайзіі, дзе танная працоўная сіла. Пры гэтым яны адны з самых слабых краін у плане змянення клімату.

Колькасць магутных тайфунаў будзе павялічвацца – гэта факт. Адпаведна, пацерпіць эканоміка краін, і нястача тавараў у сусветнай эканоміцы будзе заўважная”.

4. Кліматычная міграцыя

Паўстане пытанне кліматычнай міграцыі. Якое для Беларусі пакуль не вельмі актуальнае, але для Расіі – так. Да іх сацыяльна-эканамічных мігрантаў з краін Сярэдняй Азіі неўзабаве дададуцца кліматычныя, бо там будуць праблемы з вадой – адпаведна, з селькай гаспадаркай і аховай здароўя. І мы з часам таксама адчуем гэту міграцыю.

Аднаўляльнай энергетыцы супрацьстаіць расійскае лобі

Тым не менш, паводле Настассi, да зменаў клімату ў Беларусі ніхто не спяшаецца адаптавацца.

Мяркую, таму што пакуль што гэтыя змены слаба заўважныя. Але яшчэ 5 год таму аб змяненні клімату ўвогуле было цяжка казаць, а зараз людзі ўжо бачаць.

Адаптаваць трэба найперш за ўсё сельскую гаспадарку, лясную і сферу ахову здароўя. Гэта вельмі непаваротлівыя вялізныя дзяржаўныя махіны, якія цяжка ссунуць з месца”.

Для паляпшэння сітуацыі беларусы могуць заняцца перабудовай сваёй энергетычнай сістэмы, сыходзіць ад выкапневага паліва і імкнуцца да аднаўляльных крыніц энергіі, паляпшаць энергаэфектыўнасць і рабіць свой транспарт больш экалагічным. Так, у Беларусі працуюць з энергаэфектыўнасцю, але, на думку Настассi, гэтага недастаткова. Гадамі прымаўся толькі закон аб аднаўляльнай энергетыцы і вельмі мала паспяховых праектаў. Убачыць вятрак - падзея.

Гэта заўсёды палітычная воля, - падсумоўвае Настасся. - Увесь наш постсавецкі рэгіён вельмі залежыць ад экспартаваных з Расіі энергарэсурсаў. Адпаведна, у нас адносіны накшталт наркагандлёвец-залежны, і калі казаць пра аднаўляльную энергетыку, то стаіць пытанне энергетычнага лобі з боку Расіі”.

Ганна Валынец

Фота Беларускі Зялёны Партал, yaponia.biz

Ранее по теме:

Комментарии читателей: