Подписаться! Лента новостей Экознание

Экалогія не па правілах: з чалавечым падыходам і фінансавай выгодай

Эксперты па сістэме экалагічнага мэнэджмэнту аб тым, як зрабіць так, каб было, як у немцаў.
0 комментариев

У іх усё па-чалавечаму, а ў нас - па правілах”, - адказвае Ларыса Якавюк, каардынатарка праграмы недзяржаўнай экалагічнай сертыфікацыі “Белы бусел” на пытанне, чым розніцца падыход да экамэнэджмэнту ў нас і нямецкіх калег.

З 2007 году Ларыса з калегамі ў арганізацыі “Жывое партнёрства” працуе з беларускімі адукацыйнымі, рэлігійнымі і іншымі непрамысловымі арганізацыямі і зрабіла для сябе выснову: той, хто вучыць экалагічнасці, мусіць сам быць экалагічным, а не проста выконваць правілы.

Да прыкладу, школьны конкурс-паказ сукенак з побытавых адходаў можа не быць на карысць:

Бацькі набылі шмат пластыкавых пакетаў, каб зрабіць сукенку... Быццам бы школа праводзіць выхаваўчую працу, а з адходамі што было, тое і застаецца”, - кажа Ларыса.

Сапраўдная праца над экалагічнасцю школы глыбей і звязаная нават з працай з дзяржаўнымі органамі. Любая справаздача для іх – аднолькавыя тэчкі з файлікамі – “прыгожыя” – а аркушы надрукаваныя толькі з аднаго боку, каб зручна чытаць.

І калі такія тэчкі – справаздача аб экалогіі школы ці экаадукацыі дзяцей, то атрымліваецца парадокс, бо неэкалагічна надрукаваць справаздачу з аднаго боку, а на чарнавіках недапушчальна – бо не так, як мае быць.

Падчас экскурсіі, якую ладзілі ў Германіі партнёры “Жывога партнёрства” (былога “Жыцця пасля Чарнобыля”) Ларыса заўважыла тэчкі, зробленыя тымі самымі педантамі-немцамі з кардонных скрынях, як і скрынкі для пластыку ці макулатуры. У нас жа ўвядзенне асобнага збору смецця ў школе праходзіць праз этап “набыць прыгожы кантэйнер”.

Тым не менш і ў Беларусі знаходзяць спосабы зберагаць прыродныя рэсурсы, тут і асабістая матывацыя, і нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця абавязвае. Ёсць шмат шляхоў: электронны дакументазварот, эканомія святла і вады, усталёўка велапарковак, паступовая адмова калі не ад хлораўтрымліваючых сродкаў, то хаця б ад хлорнай вапны.

Уся бяда нашых школ у тым, што яны завязаныя на аддзеле адукацыі”, - кажа эксперт-аўдытар па сістэме экалагічнага мэнэджмэнту Марына Чумакова.

У аршанскай школе за сродкі гораду была ўсталяваная сістэма, якая дазваляе асобна рэгуляваць ацяпленне для паўднёвага і паўночнага боку школы. Сэканомілі каля 30 мільёнаў беларускіх рублёў, але грошы гэтыя школа не атрымала, яны пайшлі “наверх”.

Яны вельмі матываваныя нешта зрабіць, але калі з выніка нічога не маюць, то апускаюцца рукі, і ў гэтым нашая розніца, - кажа Марына, згадваючы Германію, дзе 50% сэканомленых грошай атрымоўваюць школы. - Вось чаму школы ў такім стане, а бацькоў узбураюць паборы”.

Таксама на экалагічнасць школ і працу з экалогіяй увогуле, на думку Марыны, уплывае недахоп фінансавання і ўвагі ўрада. Заканадаўства тут радыкальна не замінае, а вось параўноўваць сябе з замежнымі партнёрамі складана: вопыту яны маюць на шмат год больш.

Ганна Валынец

Фота аўтара, learning.9151394.ru, www.fhi.by

Ранее по теме:

Комментарии читателей: