Подписаться! Лента новостей Экожизнь Экоурбанизм

Free ecological show

“Чарнобыльскі шлях” – не толькі экалагічная падзея, але і арт-пляцоўка для грамадскіх меркаванняў.
1 комментарий
Продолжение темы:

Яскравым зрэзам грамадства, месцам, дзе можна даведацца пра яго балявыя кропкі і дакрануцца да народнага мастацтва, з’яўляюцца мітынгі і дэманстрацыі. У прыватнасці штогадовае шэсце “Чарнобыльскі шлях”. Удзельнікі маюць унікальную магчымасць блізка пазнаёміцца з задворкамі Мінску, яго праспектамі, эколагамі і часам праваахоўнікамі.

Першы раз “Чарнобыльскі шлях” прайшоў у 1989 годзе з ініцыятывы палітычнай партыі (БНФ). Людзі з усіх пацярпеўшых гарадоў і проста неабыякавыя неслі плакаты са знакамі радыяцыі і назвам сваіх малых радзім. Гэтая традыцыя працягвалася ў дзевяностых, хаця і з варыяцыямі.

На фота першых ЧШ, як адбітак часу сустракаюцца пераробленыя савецкія лозунгі.

1990 г.

А ў 1996 годзе на Чарнобыльскім шляху падчас Мінскай вясны, месяцаў шматлікіх дэманстрацый, як адбітак часу з’яўляецца прозвішча Лукашэнка і яго ж партрэты рук народных майстроў. Вобраз гэтай асобы ідзе ў народ на самым пачатку яе знаходжання на пасадзе.

1996 г.

2013 г.

Акцыю ў 1996 годзе называюць не толькі самым масавым ЧШ, але і ўвогуле самай масавай у найноўшай гісторыі Беларусі. На юбілей аварыі сабралася 30-100 тысячаў чалавек.

У Беларусі кажуць: “любая размова заканчваецца палітыкай”. Так атрымалася, што на акцыі, прысвечанай ЧАЭС сілавікі – сталы элемент. На фота, якім больш за 10 гадоў, дзіўна назіраць дарогі, перагароджаныя жыгулямі. Зараз на іх месцы ПАЗікі і аўтазакі. Міліцыя ў яйках-шлемах няўлоўна гучыць матывам з матрыцы…

2009 г.

…альбо з савецкіх фільмаў пра шпіёнаў, для якіх нібы спыніўся час.

2009 г.

Фэнтэзі-фільмы нагадвае і папулярная тэматыка мутантаў. Не хапае толькі кадра са “Сталкера” Таркоўскага.

2013 г.

Некаторыя плакаты апелююць даграшовага аспекту і перагукаюцца па тэматыцы з праектам “Кошт урада”.

2013 г.

На ЧШ можна чэрпаць ідэі для моднай атрыбутыкі. Выяўна ў панкаў запазычаныя супрацьгазы, у хіпі - стужкі на галаве з лозунгамі/надпісамі/колерамі, звязанымі з тэматыкай, якія ўжо ёсць сталым, хаця і не вельмі папулярным атрыбутам моладзі.

1996 г.

2013 г.

Таксама на ЧШ прысутнічае фемінісцкі гумарок.

2009 г.

У Беларусі моцна трымаюцца за спадчыну другой сусветнай вайны. Няўлоўна аб гэтым нагадвае чарнобыльскі звон, нечым падобны да хатынскіх. На першым ЧШ пад яго гук прайшла “Гадзіна смутку і маўчання”, і амаль штогод званы ідуць шляхам 26 красавіка.

1998 г.

Таксама, калі пашанцуе, то на ЧШ можна пачуць і музыку: часам выканаўцаў, а часам барабаны.

2009 г.

У 2006 годзе з’явіліся выказванні на тэму “Міліцыя з народам”, часам сустракаюцца плакаты сацыяльнага зместу ці сцягі ЕЗ як індыкатар сацыяльнай патрэбы быць “у Еўропе” – па факту масавае шэсце на 26 красавіка з’яўляецца не толькі напамінам пра аварыю, але і месцам, дзе выказваюцца аб набалеўшым.

Ганна Валынец

Матэрыялы з відэа Радыё “Свабода”, vytoki.net, 90s.by, nn.by, www.charter97.org, архіў Сяргея Брушко

Ранее по теме:

Комментарии читателей: