Подписаться! Лента новостей Экознание Школа экологического активиста

ШЭА: месца паглыбленай экалогіі (фотарэпартаж)

Цёплыя ўспаміны выпускнікоў аб Школе Экалагічнага Актывіста на дні адкрытых дзвярэй 23 красавіка.
2 комментария
Продолжение темы:

Тут ёсць лаванда і язмін”, - распавядаюць пра гарбату ў невялікім натоўпе, што сабраўся цёплым вечарам 23 красавіка ля Свіслачы ў Мінску. Гэтыя людзі – тыя, хто нейкім чынам звязаны са Школай Экалагічнага Актывіста і прыйшоў на Дзень адкрытых дзвярэй. ШЭА – месца, дзе можна атрымаць экаведы і зразумець, дзе ты асабіста хочаш і можаш іх прымяніць.

Я прыйшла ў гандлёвы цэнтр, і першае, што мне сказала тая дзяўчына: “А, вы экамамачкі?” – і натоўп гучна смяецца. Сафія Садоўская не вучылася ў ШЭА, але збіраецца і ўвогуле на сустрэчы чалавек невыпадковы. Яна разам з трыма ўдзельнікамі Школы займаецца міні-праектам “Дзіцячыя Эка-Майстэрні”, які неўзабаве выльецца ў тэматычны фестываль

.

Вельмі каштоўна мець магчымасць рэалізаваць свае ідэі, і ШЭА яе дае, - кажа Сафія. - Напэўна, ад Школы, ад людзей, застаўся нейкі зарад. Удзельнікі звычайна людзі, якім не хапае ведаў, але якія жадаюць нешта зрабіць для свету навокал”.

Гутарыш з другім, трэцім чалавекам – і разумееш, што вакол ці журналісты, ці эколагі.

Усё было расслаблена, мы атрымлівалі інфармацыю і вопыт. Я туды ўваходзіла як журналіст. Памятаю, трэнер казаў, што наш выпуск быў больш у сабе, такая паглыбленая экалогія, - расказвае Валя, журналіст і выпускніца ШЭА-2012. - Школа дае матывацыю: бачыш людзей, якія нечым займаюцца на самой справе, і хочацца нешта рабіць. Яна дае кантакты і самае галоўнае - праекты. Я там афармляла праект першы раз. Гэта быў, канешне жах, асабліва ў частцы, дзе трэба пралічваць фінансы”.

Як бы сказалі ў рэкламе, ШЭА – гэта не толькі экаведы, але і прыгожыя фоткі ў магутных лясах.

Там крута – я ўбачыў фотачкі летніка. Там файныя экалагічныя людзі”, - кажа Алесь Кудрук, які прыехаў на сустрэчу на ровары. Ён збіраецца ў ШЭА ў гэтым годзе і ў экалогіі цікавіцца практычнымі рэчамі, якія могуць зрабіць жыццё вакол лепш.

Воля, дырэктар Школы, мне прарэкламавала яе, і я падумала: чаму б і не? Можна пабыць тыдзень на прыродзе і даведацца нешта новае пра атамную энергетыку і што з ёй не так, пра забруджванне вады і глебы. Гэта выдатная атмасфера – далёка ад горада тыдзень, лес і возера”, - расказвае выпускніца Саша.

Дзіме Герыловічу, выпускніку ШЭА-2011, параілі Школу сябры, якія ўжо былі ў экаруху: “ШЭА нават пераўзышла мае чаканні: гэта супольнасць людзей, якая ўтварылася пасля школы, людзей, якія дзеляцца сваім вопытам не з кніжак. Змянілася мая акадэмічная сфера: дагэтуль я займаўся больш сацыялогіяй, а зараз гэта гарадскія даследванні і ўстойлівае развіццё гарадоў. Простая школа, а эфекта хапіла на апошнія чатыры гады”.

Ганна Валынец

Фота Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: