Подписаться! Лента новостей Техносфера Городское хозяйство

Адзіны гарадскі заказнік можа зменшыцца на 8 гектараў ці знікнуць

Праект пастановы знаходзіцца ў Савеце Міністраў, а эколагі не жадаюць, каб паўтарылася гісторыя ў Рошчы.
0 комментариев
Продолжение темы:

Птушак робіцца ўсё менш, а людзей больш

Шматпавярхоўкі са сваімі аўто і тысячамі вокнаў могуць пасунуць птушак з заказніка рэспублікагскага значэння “Лябяжы”. Калі ў гарадах, як Варшава ці Масква, у межах гораду ахоўваецца не адна тэрыторыя, то ў Мінску гэта адзіны заказнік у межах гораду, і да таго ж рэспубліканскага значэння. Ён жа ёсць самым маленькім у Беларусі – усяго 51 гектар, з якіх 8 плануецца вывесці з тэрыторыі “Лябяжага”.

Праект пастанаўлення па змяненню межаў заказніка зараз знаходзіцца ў Савеце Міністраў. У выніку меркаваных зменаў гарадская забудова шчыльна падступіць да вадаёму, які ёсць галоўным элементам мясцовай экасістэмы.

Заказнік на былой торфараспрацоўцы

Гэты вадаём з’явіўся амаль 30 год таму парадаксальным чынам: побач была невялікая торфараспрацоўка, пасля пляцоўку закінулі. Меліярацыйны канал пад аўтастрадай, прарыты для асушэння і які спускаў лішкі вады ў вадасховішча Дразды, з часам забіўся смеццем. Тэрыторыя пачала забалочвацца, і ў першыя ж гады тут пасялілася шмат вадаплаваючых птушак.

Тады кустоў вакол амаль не было, адкрытыя берагі і выспа, пескавыя косы, вельмі прывабныя для птушак, каб карміцца і гнездавацца. Зараз заказнік патрабуе клопату пра сябе – берагі зараз зараслі трыснёгам, а выспы, дзе гнездавалімся птушкі - кустамі і лесам. У заказніку зафіксавана каля 120 відаў птушак – каля 30% відавай разнастайнасці РБ. 11 з зафіксаваных – чырвонакніжныя. А некалькі год таму з заказніка пачалі знікаць чайкі, якія селяцца нават на сметніках, калі побач вадаём. Тры гады таму за летнія месяцы Сяргей Зуёнак, спецыяліст па прыродаахоўным рэсурсам з “Аховы Птушак Бацькаўшчыны” налічыў з зафіксаваных 120 відаў ужо толькі 55. Гэта было падчас серыі экскурсій для вясковых школьнікаў.

І не дзіўна, бо не толькі кусты вінаватыя: птушцы дастаткова на паў дні пакінуць яйкі, каб яны загінулі. Каб яе спужаць у перыяд гнездавання, рыбаку хопіць адзін дзень палавіць карасіка на “Лябяжым”, а тут, мяркуючы па пакунках ад чыпсаў і газіроўкі, бываюць не толькі рыбакі.

У Рошчы: вырас мікрараён, і ад дубравы засталіся рэшткі

У такой сітуацыі вельмі істотны адукацыйны аспект: забудоўнік пазіцыянуе будучы раён “Лябяжы” як экалагічны, побач з заказнікам. У некалькіх сотнях метраў ад заказніка будуецца жылы комплект “Браслаўскі”, неўзабаве мусяць з’явіцца банк і гатэль.

Калі забудоўшчыкі не будуць інвеставаць сілы і сродкі на падтрымку заказніка, то за некалькі год ад яго нічога не застанецца, - мяркуе Яўген Лабанаў, дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў. – Мы маем прыклад Рошчы – дубравы пад Мінскам, побач са Шчомысліцай. Там побач вырас мікрараён і ад помніка прыроды засталіся рэшткі”.

Ліст у Савет Міністраў і петыцыя да ўладаў і забудоўшчыкаў

У мінулым і пазамінулым гадах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выступала за захаванне межаў, яны казалі, што гэта каштоўная тэрыторыя для Мінску”, - кажа Сяргей Зуёнак.

Тым не менш эколагаў непакоіць лёс заказніка. Грамадскія арганізацыі - “Ахова птушак бацькаўшчыны”, “Цэнтр экалагічных рашэнняў”, міжнародная грамадская арганізацыя "Экапартнерства" і таварыства “Зялёная сетка” накіравалі ў Савет Міністраў ліст з просьбай захаваць тэрыторыю заказніка нязменнай. Таксама яны запусцілі петыцыю з падобным зместам і просьбай улічваць пры будоўлі мікрараёна “Лябяжы” тое, што заказнік неабходна захаваць. Паводле ЯўгенаЛабанава, петыцыя адносіцца не толькі да ўладаў, але і да забудоўшчыкаў.

Ганна Валынец

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: