Подписаться! Лента новостей Экожизнь ПопробуйЭКО

Мульцікамфортны дом як альтэрнатыва кватэры

Шэраг тыповых праектаў мульцікафортных дамоў па невысокім кошце “пад ключ” з’явіцца да сярэдзіны лета 2014 г.
0 комментариев
Продолжение темы:

“Мы паказваем, як жыць па-іншаму”

Разумны дом, які ведае, колькі вам патрэбна кіслароду, заліты сонцам і дзе чыстай вады хапае адно з дажджоў, а газу за зіму спажывае столькі, колькі іншы на месяц – ці не мара? Гэтая мара дабудоўваецца ў Дзяржынску. Праект дома быў зроблены тры гады таму, і ён першы ў Беларусі. З’явіўся намаганнямі камерцыйных кампаній, якія мелі мэтай будоўлю жылога дому нізкага энергаспажывання. А атрымаўся не проста эканамічны дом-кубік, а цэлая разумная сістэма.

Мы паказваем, як жыць па-іншаму, - тлумачыць Антон Гаховіч, удзельнік праграмы па энерга- і рэсурсазберажэнню Цэнтра экалагічных рашэнняў, які таксама спрычыніўся да рэалізацыі праекта.

Архітэктар дома Аляксандр Кучаравы кажа:

Эколагам вядома, што да 2030 г. нам спатрэбяцца дзве планеты Зямля. Беларусы жывуць, нібы ў нас 1,3 планеты, амерыканцы – нібы ў іх ужо дзве. Дзе столькі ўзяць да 2030 году, я не ведаю, але бачу шлях, як выкарыстаць найбольш эфектыўна тое, што ёсць”.

Камфортная экапрыязнасць

Галоўнае ў гэтым доме – баланс між камфортам пражывання, энергазахаваннем і няшкодай наваколлю.

Дом арыентаваны на тое, каб максімальна захаваць здароўе сваіх жыхароў: тут шмат дзённага святла, рэгулюецца колькасць вуглякіслага газу, голас не аддае рэхам, а розніца між тэмпературай сценаў і паветра ўсяго 1 градус.

Контур дома герметычны, таму ён выдатна захоўвае цеплыню. Праз вялікія вокны сонечнае святло награе ўнутраную прастору, рэшту цеплыні выпрацоўвае газавы кацёл. Пры гэтым на ацяпляльны сезон у гэтым годзе спатрэбілася 650 метраў кубічных газа разам з награваннем вады.

Ацяпляльны сезон доўжыўся 3 месяцы, які скончыўся напачатку сакавіка. Дзякуючы гібрыднай сістэме вентыляцыі (кантраляваны скразняк) тут здолелі адмовіцца ад кандыцыянавання.

Такі дом энергапасіўны – ён бярэ для свайго існавання з наваколля не больш, чым аддае. Неўзабаве тут будуць усталяваныя ветрагенератар і 40 квадратных метраў сонечных батарэй, лішкі энергіі можна будзе прадаваць дзяржаве (але не зараз – не набываюць, паводле архітэктара Аляксандра).

Эка- і этнаграфія

Дом гэты – своеасаблівы эстэтычны эксперымент архітэктара:

Татальны глабалізм захапіў архітэктуру, і я ставіў тут свой эксперымент, - кажа Аляксандр. - У БНТУ мяне вучылі адлюстоўваць асяродак мясцовасці, а я лічу, што нас вызначае наша этнаграфія”.

1250 даляраў за метр жытла “пад ключ”

Валянцін Слабадзянюк, куратар праекта ад французкага канцэрну Saint-Gobain, сведчыць, што мульцікамфортныя дамы маглі б быць досыць канкурэнтнымі на рынку, які развіваецца і на якім, паводле Аляксандра Кучаравага, жытло спаборнічае не па якасці пражывання, а па знешняй эстэтыцы.

Рэнавацыя ў падобнай манеры шматпавярхоўкі нашмат прасцейшая, але сродкі на яе знайсці цяжэй. Тым не менш падобныя будынкі рабіла для сваіх супрацоўнікаў “Гроднаграмадзянпраект”.

Да сярэдзіны лета 2014 году каманда праекта плануе падрыхтаваць 5-7 тыповых праектаў дамоў ад 40 квадратных метраў коштам 1250 даляраў за м.кв. (уключаныя будоўля, унутранае аздабленне, сантэхніка і частка мэблі). Тэрмін пабудовы – 6-9 месяцаў. Першы, пілотны праект меў кошт за метр квадратны 2000 даляраў.

Ганна Валынец

Фота аўтара, wikimapia.org

Ранее по теме:

Комментарии читателей: