Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Ценности

Дзень экалагічных ведаў: ад чаго залежыць наша экасвядомасць

Чаму беларусаў цікавіць склад прадуктаў і не цікавіць АЭС, і як гэта звязана з экасвядомасцю і сістэмай адукацыі.
0 комментариев
Продолжение темы:

“Будуць чапляцца, што дзеці ходзяць у школу ў кедах, а ўзровень выкладання ніякі”

Дзень экалагічных ведаў адзначаецца штогод 15 красавіка ў шматлікіх краінах свету. Яго гісторыя пачалася ў 1992 годзе з канферэнцыі ў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе абмяркоўваліся праблемы навакольнага асяродку і была падкрэсленая важнасць экалагічнай адукацыі для насельніцтва.

Гэты дзень адзначаюць, каб нагадаць, наколькі важнае экалагічнае мысленне кожнага. Адкуль жа яго браць?

Экасвядомасць – тое, што мусіць быць у школьных праграмах, - мяркуе Ірына Сухій, сябра т

аварыства “Зялёная сетка” - Не асобны занятак экалогіі, а тое, што пранізвае ўсе прадметы. Бо паводзіны чалавека звязаныя са светаглядам, а ён фрамуецца ў дзіцячыя, школьныя, падлеткавыя гады на грунце таго, як паводзяць сябе іншыя і таго, чаму іх навучаюць”.

Але аб прасякнутасці школьнай праграмы экалогіяй, зрэшты засноўваючыся на сваіх назіраннях, Ірына не можа сказаць:

Беларусь далучылася да дэкларацыі аб адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця і мае нацыянальную стратэгію па такой адукацыі, але як гэта ўводзіцца ў школах, я не заўважыла. Гэта крызіс сістэмы адукацыі ў прынцыпе: сёння яе ўзровень дэградуе, а змест замяшчаецца фармальнымі рэчамі. Зараз будуць чапляцца, што дзеці ходзяць у школу ў кедах, а ўзровень выкладання будзе ніякі”.

Прымітыўная экалогія і ўзровень жыцця

Калі ж казаць пра вынікі гэтага, то экалагічнасць мыслення ў беларусаў, паводле Ірыны, на ўзроўні прымітыўнай экалогіі – накшталт “няма смецця”: можа, дырэктар завода і не кідае смецце ў лесе, але пакуль не бачыць санстанцыя, злівае адходы ў раку.

Прычыны гэтага насамрэч не толькі ў сістэме адукацыі, але і ва ўзроўні жыцця. У некаторых краінах, што заходней Беларусі, больш развіта валанцёрства, і ўзровень жыцця, паводле Ірыны, адна з прычын гэтага:

Людзі жадаюць іншай якасці жыцця, і яна палягае не ў колькасці аўто і кватэр, а ў чыстых вадзе і паветры. Там людзі адгукаюцца на такую сумесную дзейнасць, па маіх назіраннях, нашмат лягчэй”.

Матывацыя да экаведаў

Калі казаць пра матывацыю да атрымання экалагічных ведаў, то тут можна згадаць словы Аляксея Братачкіна, экс-выкладчыка, ў нядаўнім інтэрв’ю. Ён казаў аб тым, што калі б пажадаў даведацца нешта актуальнае пра падзеі ў Беларусі, то ў сістэме адукацыі не заўсёды змог бы гэта атрымаць.

Магчыма, менавіта таму яны цікавяцца збольшага тым, што наўпростую тычыцца побыту і на што лічаць патрэбным і магчымым паўплываць: экастыль жыцця, велаінфраструктура ці пытанні, звязаныя з працай ЖЭСаў.

Грамадскія слуханні па будаўніцтву паркаў могуць заставаца па-за іх увагай па незразумелых прычынах, а іншыя пытанні – напрыклад, славутая АЭС – яшчэ і з прычыны таго, што цяжка змагацца з моцным дзяржаўным лобі (таксама выпадак гатэлю “Кепінскі”).

Можна сказаць, што цікавасць да экаведаў залежыць ад таго, наколькі кожны лічыць гэтыя веды актуальнымі для сябе. Ірына Сухій бачыць карані праблемы ў тым, што людзі не маюць сістэмнага адчування, што яны частка гэтага свету.

Ганна Валынец

Крыніца фота www.bellona.ru, samopoznanie.ru

Ранее по теме:

Комментарии читателей: