Подписаться! Лента новостей Техносфера Лесное хозяйство

Былі паляўнічыя резідэнцыі – будуць нацыянальныя паркі і запаведнікі

Ва Украіне паляўнічыя дзяржаўныя резідэнцыі будуць реарганізаваныя ў нацыянальныя паркі і запаведнікі.
0 комментариев
Продолжение темы:

Як паведаміла прэс - служба Кіеўскага эколага-культурнага цэнтра, кампанію па рэарганізацыі паляўнічых резідэнцый ў нацыянальныя паркі і запаведнікі нядаўна пачалі экалагічныя арганізацыі Украіны: Кіеўскі эколага-культурны цэнтр, Жывая планета, Таварыства рыбакоў Украіны і Асацыяцыя зааабарончых арганізацый.

Пракуратура Кіеўскай вобласці падала ў суд іск з патрабаваннем вярнуць у дзяржаўную маёмасць тэрыторыю, раней выдзеленую пад паляўнічыя сядзібы ва ўрочышчах “Востраў” і “Акацыя” ў Дняпроўско-Цецераўскім паляўнічым гаспадарстве.

Выконваючы абавязкі Прэзідэнта Украіны А. Турчынаў 24 сакавіка 2014 г. падпісаў Указ аб передачы ўсіх прэзідэнтскіх резідэнцый ў дзяржаўную маёмасць іншых ведамстваў. На пленарным паседжанні Вярхоўнай Рады Украіны, якое адбылось 28 сакавіка 2014 г., народны дэпутат Украіны Л. Коцеляк падняла пытанне аб реарганізацыі паляўнічых резідэнцый (Дняпроўска-Цецераўскае паляўнічае гаспадарства ды інш.) ў нацыянальныя паркі і запаведнікі.

У Беларусі кіраўнік дзяржавы мае па дзве жылыя і працоўныя, і з дзясятак гасцявых сядзібаў.

Сярод іх шырока вядомыя Віскулі ў нацыянальным парку “Белавежская пушча”, “Плаўна” на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, Палеская рэзідэнцыя, пабудаваная на березе Прыпяці ў аграгарадку Ляскавічы, недалека ад центральнай сядзібы нацыянальнага парка “Прыпяцкі”.

А. Раеўская

Крыніца фота nbnews.com.ua

Ранее по теме:

Комментарии читателей: