Подписаться! Лента новостей Экожизнь Отдых и туризм

Alai Oli натхняе людзей змяняцца да лепшага

Музыка Alai Oli ўпісваецца ў атмасферу фестывалю “Суседні свет” найлепшым чынам.
16 комментариев

Аlai Oli сталі пастаяннымі гасцямі “Суседняга свету”, бо іх пазітыўнае “неправільнае” рэгі спрыяе стварэнюю сонечнага настрою на фестывалі.

Гурт быў утвораны ў 2004 годзе творчым тандэмам Олі Маркес (вакал) і Аляксандра Шапоўскага (бас). Ён вельмі хутка набыў папулярнасць дзякуючы Інтэрнэту і бясплатнаму распаўсюджаванню песень.

На брыфінгу з прэсай Оля Маркес падзялілася сваімі планамі на бліжэйшую будучыню, уражаннямі ад фестывалю і расказала пра свае адносіны да #sekt’ы і музычна-закуліснае дзяцінства свайго сына.

У самым пачатку сустрэчы Оля ўскінула рукі ўверх, выказваючы захапленне фестывалем і публікай:

- Публіка проста выдатная, такая розная, прычым выдатныя ўсе, што людзі ля сцэны, так і за ёй. Тут мы сустрэліся з гуртом Louna, пажартавалі адзін над адным. Фестываль аб’ядноўвае людзей розных музычных і культурных плыняў, усе абдымаюцца, радуюцца, гэта класна. Прысутнічае такая пазітыўная атмасфера любові і міру.

Пасля “Суседняга свету” гурт традыцыйна накіроўваецца на фестываль Kubana, пасля чаго, хутчэй за ўсё, возьме невялікі двухтыднёвы адпачынак. Звязана гэта з тым, што не так даўно Оля нарадзіла сына. Яго нараджэнне ніякім чынам не паўплывала на творчасць гурта, то з дзяцінствам дзіцяці атрымоўваецца наадварот.

- Я так рэдка яго бачу. Часам мне падаецца, што я нікога не нараджала, а гэта проста падалося. Яму яшчэ няма і двух месяцаў, а гэта ўжо трэці фестываль на якім ён пабываў. Але мяркуючы па фотаздымках, падчас нашых сэтаў ён вельмі задаволены.

Аднак Оля Маркес натхняе людзей не толькі сваёй музыкай, яна прыцягвае іх да здаровага ладу жыцця, правільнага харчавання, йогі і спорту праз рух #sekta (ці fat-is-dead – дадатак рэд.). Так, напрыклад, у мінулым годзе на фестывалі Оля праводзіла для жадаючых заняткі па йозе. Падобныя ўрокі яна ладзіць і ў паўсядзённым жыцці, з выязднымі семінарамі ў іншыя краіны.

- Я адношуся сур’ёзна да гэтай справы, бо гэта рэальна дапамагае людзям. Дзякуючы #sekt’е я не адчуваю сябе клоунам. Бо на сцэне крыху чужынная атмасфера. Бываюць жа розныя канцэрты, ёсць моманты, калі ты адчуваеш сябе адзіным цэлым з публікай, калі табе камфортна, калі харошы гук, а бывае складваецца адчуванне, што ты як вуж на патэльні, калі усё не складваецца ад самага пачатку. І ты думаеш “ну за што мне гэта?”.

Хрысціна Чарняўская

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: