Подписаться! Лента новостей Экожизнь Экоурбанизм

Трасу для маўнцін-байка разбурылі, каб захаваць карані дрэваў

А новую можа зрабіць толькі грамадская арганізацыя на зямлі, якая каштуе зашмат.
2 комментария
Продолжение темы:

Траса з’явілася ў 2010 годзе ў Зялёным лузе і сталася адзіным месцам, дзе трэл-райдары маглі развярнуцца, апроч паездак у горы. А зімой 2014 года, выбраўшыся чарговы раз пакатацца, раварысты знайшлі яе разбуранай: да Зялёнаўкі прыгналі трактары і ўсе канструкцыі, створаныя рукамі раварыстаў, былі знішчаныя.

На трасе беларускія аматары гэтага экстрэмальнага велакірунка трэніраваліся і ладзілі курсы для навічкоў, праводзілі спаборніцтвы, у тым ліку з удзелам спонсараў. У 2013 годзе яны запрасілі на спаборніцтвы гасцей са Пскова (Расія).

Аляксей, адзін з актыўных трэйл-райдараў расказвае:

Гэта быў жах! Я запанікаваў: мы столькі ўкладалі часам у гэтыя трасы. Бывала, нараджалася ідэя, і ўсё: выходныя з інструментамі, укалваем, каб збудаваць нешта новае. І вось за адзін дзень – раз… і нічога няма!

Як апынулася, прычынай усяму клопат мясцовых жыхароў пра лес: яны турбаваліся, што вырытыя для трасы ямы агаляюць карнявую сістэму і тым самым знішчаюць яго. Жыхары звярнуліся ў “Зелянбуд”, каб прынялі меры, а ў якасці аргумента дадалі спіс з больш чым 50 подпісамі.

Аляксей тлумачыць:

За ўвесь час мы нікога не зачапілі і нікому не замінулі. Нас хвалілі, бо мы рэгулярна прыбіраем лес у гэтай частцы. Да таго ж мы катаемся на роварах, а не ладзім папойкі, як тут было раней.

Яміны раварысты сапраўды выкапвалі, але “гэта – ўзбочны эфект ад збудавання трасы, іначай не атрымаецца. Нам самім не трэба аголеныя карані пад коламі, вы ж разумееце. Але, бачна, некаму ўсё ж мы замінулі”.

Узяць тэрыторыю – не па сродках

Пасля разбурэння Зялёнаўкі была сабраная ініцыятыўная група ў 5-6 чалавек, якія б разабраліся ў сітуацыі і высветлілі, як зрабіць трасу легальна. Месяц сыйшоў на атрыманне адпаведных дазволаў і іншых дакументаў. Яны склалі афіцыйны ліст, падрыхтавалі праект з чарцяжамі і апісаннем трас і сабралі больш за 200 подпісаў у падтрымку.

Але тэрыторыю пад трасу так і не атрымалі.

Нам патлумачылі, што тэрыторыю можна ўзяць ва ўласнасць арганізацыі, а не купкі хлопцаў, - расказвае Аляксей. - Ды і ўсё гэта, канешне, толькі на камерцыйнай аснове, што не па сродках групе няхай нават з сотні чалавек”.

Ці можна капаць яміны, напісана ў дазволе

Сітуацыю каментуе эксперт таварыства “Зялёная сетка” Ігар Куталоўскі:

Займацца будаўнічымі працамі без дазволяючых дакументаў нельга, гэта пытанне бяспекі тых, хто карыстаецца трасай і хто бывае ў лесе.

Другое – калі маецца дазвол, то ў адпаведнасці з узгоденымі мерапрыемствамі зразумела, што можна рабіць, а што нельга [гаворка ў тым ліку пра яміны – аўт.].

Проста выкапаць яміну ў лесе – усё залежыць ад яе памеру і ці пашкоджваліся карані. Наогул яміны могуць замінаць людзям, парушаць покрыва лесу”.

Ганна Валынец паводле “Близкие новости”

Крыніца фота blizko.by

Ранее по теме:

Комментарии читателей: