Подписаться! Лента новостей Техносфера Городское хозяйство

Сметніцы ў канале, драты звонку: ньюансы адпачынку ва ўручскім парку

Зялёная зона ў горадзе – не лес, праблемы там зусім іншыя, гарадскія.
0 комментариев
Продолжение темы:

Парку восем гадоў, і раніцай тут частыя госці супрацоўнікі “Зелянбуда”, якія сочаць за яго знешнім выглядам - парк чысты і прыбраны. Але за гэтым жа зусім не сочаць некаторыя з гасцей: нехта з іх адарваў ахоўныя шчыткі ад асвятляльніх слупоў, і цяпер вонку тырчаць электрычныя драты, самі ж шчыткі валяюцца побач.

Бесперапынна працуе ў парку калонка, на аснаванні якой замацаваная паперка з надпісам: “Не ўключаць”, а вакол утвараецца, імаверна, падземная паркавае азёрка.

Сметніцы рэдка знаходзяцца ля лавачак, часцей – на беразе канала ці ў канале. Гэта зімовая забава некаторых гасцей – выцягнуць на лёд сметніцу, якая з пацяпленнем правальваецца ў канал і застаецца там да чарговага візіту ТВВАД (рус. ОСВОД).

Ганна Валынец паводле “Близкие новости”

Крыніца фота blizko.by

Ранее по теме:

Комментарии читателей: