Подписаться! Лента новостей Экоправо

Экаправа – унікальная галіна, дзе працуюць апантанныя і неабыякавыя людзі

Заўтра завяршаецца набор на навучанне экаправу юрыстаў, эколагаў і проста энтузіястаў.
3 комментария
Продолжение темы:

Кожны выпадак унікальны

Самая маладая галіна, у якой можна зрабіць шмат новага, якая з’яўляецца на тваіх вачах і ў якой можаш пакінуць след. Экаправа – адзінае, што мяне цікавіла доўгі час”, - распавядае студэнтка-практыкантка таварыства “Зялёная сетка” Таццяна Сініца.

Яе лёс прывёў у гэту сферу права, дзе кожны выпадак з практыкі ўнікальны. Пра ўнікальнасць кажа і юрыст таварыства “Зялёная сетка” Сяргей Магонаў, дадаючы, што законы ёсць, а вопыту ў адстойванні правоў, асабліва ў грамадзянаў і грамадскіх арганізацый, мала.

Звычайныя, але апантаныя юрысты

Экаправа – сфера, дзе працуюць людзі апантаныя сваім заняткам – так лічыць Алена Лаеўская з ГА “Экаправа”, Мінск:

Экаправа – маладая галіна, не вельмі развітая, і юрысты, што бяруцца за экалагічныя пытанні, ідуць непракладзенымі шляхамі, пачынаюць складаную аналітычную працу, якая не заўсёды дастаткова аплачваецца”.

Тут працуюць звычайныя людзі, спецыялісты ў галіне права, якія займаюцца пытаннямі аховы навакольнага асяродку, рэгулюе адносіны ў гэтай вобласці. Апошнім часам, паводле Алены, шмат увагі аддаецца экалагічным правам грамадзянаў.

Зялёная эканоміка запатрабуе юрыстаў

Папулярызацыя, дзякуючы якой бы з’явілася грамадская патрэба насуперак ідэалагеме “Эканоміка перш за экалогію” – вось у чым мае патрэбу галіна. Тады ў сферу прыйдуць таленавітыя прафесіяналы, праца якіх будзе аплочаная і патрэбная, як ёсць зараз заходней Беларусі.

Я лічу, што рана ці позна гэта адбудзецца. Тое, што было 20 год таму, не параўнаць з тым, што зараз, - кажа Алена. - Мяркую, што прарыў будзе з увядзеннем прынцыпаў зялёнай эканомікі. Жадаем мы ці не, сусветная супольнасць будзе падштурхоўваць, і тады спатрэбяцца сур’ёзныя юрысты для грамадзянаў і дзяржавы”.

“Экаправа тычыцца ўсіх…”

Я пачынаючы юрыст і зразумеў, што экаправа – найбольш падходзячая для мяне сфера. Яна ўключае ў сябе не толькі практычныя каштоўнасці, але і эстэтычныя і маральныя, - кажа Кастусь Кірыленка, студэнт-практыкант таварыства “Зялёная сетка” - Іншыя галіны права часта кранаюцца толькі канкрэтных асобаў і вырашаюць толькі іх праблемы. А экаправа тычыцца ўсіх”.

Ганна Валынец

Фота: people.howstuffworks.com

Ранее по теме:

Комментарии читателей: