Подписаться! Лента новостей Техносфера Городское хозяйство

Мы плацім за шматпавярхоўкі, а аўто жывуць бясплатна на плоскай паверхні

У 2014 годзе ў сталіцы павінна з'явіцца 18 тысяч парковачных месцаў і 15-20 тысяч аўтамабіляў.
0 комментариев
Продолжение темы:

У Мінску больш аўто, чым у Маскве

Тэрыторыя, большая за парк Горкага на 44 гектары, будзе ў гэтым годзе занятая паркоўкамі ў Мінску – аб гэтым, а таксама пра прававыя і юрыдычныя аспекты праблемы распавялі эксперты на прэс-канферэнцыі 8 красавіка.

У мінгарвыканкаме плануюць арганізацыю дадатковых 2 000 парковачных месцаў у кожным раёне Мінску. Усяго, па падліках арганізатараў прэс-канферэнцыі, іх будзе 18 000.

Прычым праблему парковак гэта наўрадці вырашыць: штогод у Мінску з’яўляецца 15-20 тысячаў аўто, а па колькасці машын на 1000 чалавек (406 адзінак на 1000 жыхароў) сталіца ўжо абагнала і Кіеў, і Маскву, і тым больш роварны Капенгагена.

Паркоўка, якой няма дэ-юра

Такая сітуацыя ўплывае на экалогію горада і на здароўе людзей. Тым больш што сённяшнія тэндэнцыі не кажуць аб яе хуткім паляпшэнні.

Стварэнне месцаў для часовага размяшчэння аўто адбываецца ў асноўным за кошт зялёных зон, дзіцячых спартыўных пляцовак, роварных сцежак і пешаходных тратуараў”, – зазначае Павал Гарбуноў, супрацоўнік Цэнтра экалагічных рашэнняў.

Джон Росмэн і Павал Гарбуноў (злева направа)

Так званыя месцы для часовага размяшчэння аўто не праходзяць праз праектна-каштарысную дакументацыю і часам не адпавядаць гігіенічным і будаўнічым нормам, якія акурат у дакументацыі кантралююцца; з жыхарамі абмеркаванне таксама не ідзе. Гэта не абавязкова, бо паняцця “месца для часовага размяшчэння аўтамабіля” не існуе ў праве і не рэгламентуецца, у адрозненне ад парковак.

Наступствы падвойнай назвы парковак

Паркоўка на Любімава

Часам такія парковачныя месцы арганізуюцца на “выезджаных” газонах замест таго, каб іх аднавіць; не абносяцца бардзюрамі, якія б не давалі шкодным выкідам, змазачным матэрыялам трапляць на здаровую глебу і траву; могуць не вытрымлівацца адлегласці да фасада дома – 10 метраў, да дзіцячых пляцовак – не менш за 15 метраў і г.д.

Напрыклад, ля дома на Любімава, 13 будуецца паркоўка на 42 месцы. Яна будзе на былой зялёнай зоне побач са сцежкай для пешаходаў (там будзе ажыццяўляцца разварот).

Раней мы сюды выклікалі ДАІ, якое дзяжурыла, штрафавалі па 52 чалавекі. А калі пераставалі гэта рабіць, пешаходную сцежку займалі ізноў. А цяпер кіраўніца ЖЭС прапанавала вось такі праект”, – расказвае аб раптоўным з’яўленні ідэі паркоўкі жыхарка дома Ірына.

Паркоўка на Любімава

Жыхарам дома на Любімава паркоўка абышлася ў 500 даляраў на машынамесца. Ім абяцалі прыярытэтнае права карыстання ёй, але “ДАІ не можа ні штрафаваць таго, хто пакінуў машыну на месцы, арганізаванага за кошт іншага аўтаўладальніка, ні нават папрасіць перасунуць яе. Будзе працаваць толькі лаяльнасць суседзяў”, - тлумачыць Марына Дубіна, каардынатар прававой службы таварыства “Зялёная сетка”.

Жыхары манітораць парушэнні пры ўсталяванні паркоўкі і абскарджваюць будоўлю. Подпісы супраць паркоўкі і іншыя заўвагі былі адасланыя ў Белаўтадар, пракуратуру Маскоўскага раёну, Санэпідэмстанцыю, экалагічную службу.

Ля дома па Адоеўскага, 107 будуецца паркоўка на 18 месцаў (у доме 8 пад’ездаў). Паркоўка будзе знаходзіцца між гэтым домам і яшчэ двума пяціпавярхоўкамі. Жыхары гэтага дому запатрабавалі ад ЖЭСа грамадскага абмеркавання будоўлі (адбылося 8 красавіка ўвечары).

Платныя паркоўкі падвысяць якасць аўтаруху

Мы жывем у шматпавярховых будынках, таму што зямля дэфіцытная, а аўтамабілі жывуць у плоскай паверхні і бясплатна. І гэта галоўная праблема – зямля выкарыстоўваецца неэфектыўна”, – лічыць Джон Росмэн, дырэктар фонда “Экалагічны транспарт”.

На думку Джона, праз такія парковачныя месцы ажыццяўляецца даціраванне аўтаруху замест таго, каб паляпшаць умовы для раварыстаў ці ўмовы, каб падвысіць хуткасць перасоўвання грамадскага транспарту.

Праблему магла б вырашыць сістэма платных парковак на рыначнай аснове – чым бліжэй да цэнтра, тым даражэй і, магчыма, зусім бясплатна ля кальцавой. Гэта, на думку Джона, зрабіла б аўтатранспарт даражэйшым, але зменшыла б яго колькасць і адначасова падвысіла б якасць аўтаруху.

Парковачны аўтамат у Іспаніі

Ганна Валынец

Фота аўтара, autogrodno.by, dolzhenkov.ru

Ранее по теме:

Комментарии читателей: