Подписаться! Лента новостей Климат Изменение климата

Абмежаваць глабальнае пацяпленне двума градусамі па Цэльсію - непасільная задача?

Пра нястачу вады, харчовую небяспеку і канфлікты праз змяненні клімату нагадалі на кліматычнай канферэнцыі ў Японіі.
0 комментариев
Продолжение темы:

Змяненне клімату - рэчаіснасць і патрабуе дзеянняў ад урадаў

Павадак у Тайландзе

Папярэджанне аб тым, што кліматычная праблема сёння сур’ёзная як ніколі, было зробленае ў панядзелак экспертамі Міжурадавай групы экспертаў па змяненню клімата (МГЭЗК) з нагоды росту наступстваў кліматычных зменаў. Эксперты і прадстаўнікі НДА спадзяюцца, што яно падштурхне сусветных лідараў да больш актыўных дзеянняў.

Эксперты звяртаюць увагу на рызыку харчовай небяспекі, масавыя пераезды насельніцтва, нястачу вады і нават на канфлікты ў некаторых рэгіёнах праз адхіленні кліматычных умоваў ад нармальных.

Справаздача МГЭЗК ААН "яшчэ раз падцверджвае, што змяненне клімату рэальнае, гэта адбываецца зараз і ўплывае на жыццё людзей, роўна як і на далікатныя экасістэмы, ад якіх яно залежыць", - дае сваю адзнаку Сусветны фонд дзікай прыроды.

Гэтае новае сцвярджэнне – нібы гісторыя з двума высновамі: адна – аб агульным бяздзеянні, і другая – аб тым, што самы час дзейнічаць”, - мяркуе адказная па клімаце ААН Хрысціяна Фігер. Яна заклікае "паскорыць і інтэнсіфікаваць намаганні”, каб зменшыць эмісію парніковых газаў і рэгуляваць рызыкі, звязаныя з глабальным пацяпленнем".

Для выспавых дзяржаваў крытычнасць сітуацыі не навіна

Рэспубліка Палау

Для Альянсу малых выспавых дзяржаваў, які яднае краіны ў першую чаргу перад павышэннем узроўню мора, такія крытычныя высновы не сюрпрыз.

Яго прэзідэнт, Марлен Моз, спадзяецца, “што гэта дапаможа пераканаць сусветную супольнасць і асабліва тых, хто ў найбольшай ступені адказны за змянене клімату, прыняць адказнасць за гэта не ў абстрактнай будучыні, а зараз".

"Мы не можам сабе дазволіць чакаць", - перагукаецца з яе словамі меркаванне дзяржсакратара ЗША Джона Кэры.

Паводле новага рапарту МГЭЗК, "значнасць уздзеяння наўпростую залежыць ад таго, калі мы пачынаем скараціць выкіды", - нагадаў Форбес Томпкінс, аналітык даследчага цэнтра Інстытута сусветных рэсурсаў (WRI).

"Мы зараз на мяжы, але калі будзем дзейнічаць рашуча і хутка зменшым уплыў крыніц забруджвання, асноўных пагроз бяспецы чалавека можна будзе пазбегнуць", - адзначылі ў Greenpeace, заклікаючы ўрады прадэманстраваць у Нью-Ёрку рашэнні, якія дазволяць выбудаваць "сістэму, якая на 100% з аднаўляльных крыніц энергіі".

"Як пацвердзілі эксперты МГЭЗК, у справе клімату ўзнікла надзвычайная сітуацыя, але адпаведны вынік не ёсць непазбежным, - выказаў надзею міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус. - Рашэнні ёсць. Яны ў тым, каб адаптаваць нашыя эканамічныя мадэлі да ўстойлівага развіцця і паскоранага энергетычнага пераходу", - дадае ён.

"Тым больш, што мэсэдж МГЭЗК яскравы, - кажа кліматолаг Жан ЖузэльКалі ў нас атрымаецца абмежаваць пацяпленне да 2 °С, ніякіх сур'ёзных наступстваў не будзе".

Нагадаем, што за апошнія 250 год сярэдняя тэмпература на зямной паверхні паднялася на 1,4 °С, прычым 0,8 градуса з іх прыпадаюць на апошнія паўстагоддзя.

Будучыя міжнародныя перамовы

Прэзідэнт МГЭЗК Раджэндра Пачауры і генеральны сакратар сусветнай метэаралагічнай арганізацыі Мішэль Жарро

Тым часам міжнародная супольнасць не першы год займаецца працаёмістымі перамовамі пад эгідай ААН. Наступная вялікая сустрэча ў межах гэтага працэсу, назаўсёды адзначанага правалам у Капенгагене ў 2009, адбудзецца ў Парыжы напрыканцы 2015 году.

Яна будзе мець мэтай глабальнай пагадненне аб абмежаванне эмісіі парніковых газаў і па патрабаванню больш бедных краін – аб мабілізацыі рэсурсаў, каб дапамагчы ім адаптавацца да пацяплення.

На шляху да пагаднення 2015 году плануецца самі 23 верасня ў Нью-Ёрку ў штаб-кватэры ААН перад гадавой канферэнцыяй пад эгідай ААН напрыканцы 2014 году ў Ліме. Дыскусіі, якія мусяць дазволіць знайсці суадносіны між маштабам і характарам будучага пагаднення, што мусіць пачаць прымяняцца ад 2020 году.

Ганна Валынец паводле Agence France-Presse

Крыніца фота Agence France-Presse, climatechange.kg, the-day-x.ru

Ранее по теме:

Комментарии читателей: