Подписаться! Лента новостей Климат Изменение климата

Некаторыя еўрапейскія віны могуць знікнуць праз змяненне клімату

Імпартныя віны зменяць смак альбо кошт, некаторыя гатункі могуць увогуле знікнуць.
2 комментария
Продолжение темы:

Большая частка вінаў у Беларусі – імпартныя

Паводле высноваў, зробленых экспертамі ў Японіі на міжнароднай кліматычнай канферэнцыі, якая прайшла днямі, змяненне клімату можа істотная паўплываць на вінаробства.

Вытворчасць віна ў Еўропе складае 60% ад сусветнага аб’ёму (Goode, 2012), а большая частка віна, якое спажываецца ў Беларусі, паходзіць з замежжа: Малдовы, Украіны, Іспаніі, Італіі, Германіі і іншых краін (разліваецца альбо ўвозіцца разлітым).

Вытворцы прыстасуюцца да змяненняў, але гэта можа паўплываць на кошт

У прыватнасці, апроч уплыву на ўраджайнасць вінаграду, у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе больш высокія тэмпературы могуць паўплываць на гатункі вінаграду, змяніўшы ў іх смакавыя якасці праз суадносіны між цукрам і кіслотамі (Бoк і інш., 2011) (Сантас і інш., 2011) (Дюшэн і інш., 2010).

Цяжкасці, напрыклад, могуць узнікнуць для вытворчасці віна з вінаграда Піно Нуар, які прыстасаваны да халоднага клімату ў межах свайго традыцыйнага “тэруара” у Бургундыі. Таксама кліматычныя змены могуць палепшыць смакавыя якасці некаторых вінаў, але адначасна і акрэсліць новыя патэнцыйныя вобласці для вінаградарства.

Вінаграднікі могуць быць зрушаныя геаграфічна са сваіх традыцыйных межаў (“тэруарных”, звязаных з глебамі, кліматам і традыцяй), нягледзячы на тое, што вінаробы прымаюць пэўныя захады па адаптацыі вінаграднікаў (напрыклад, адмысловы дагляд за лазой, тэхналагічныя мерапрыемствы, кантроль прадукцыі).

У прынцыпе, вытворцы віна могуць прыстасавацца да гэтай праблемы, карыстаючы гатункі вінаграду, якія больш падыходзяць да новага клімату.

Такія тэхнічныя рашэнні, аднак, не ўлічваюць унікальных характарыстык культур, з якіх вырабляецца віно і якія моцна ўплываюць на закупкавыя кошты лепшых він.

Дадатковай перашкодай для адаптацыі ёсць тое, што віны вырабляюцца ў жорсткіх спецыфічных рэгіянальных межах і згодна з нарматыўна-прававой базай. У ёй часта згадваецца, што вінаград можна вырошчваць там, дзе ёсць, напрыклад, французская AOC ці італьянскія DOC і DOCG пазнакі. Былі зроблены прапановы замяніць гэтыя канцэпцыі рэгіянальнай ідэнтычнасці на гнуткія "тэруары", выбудаваныя з улікам вінаробчай культуры, а не рэгіянальнасці (Уайт і інш., 2009).

Ганна Валынец паводле даклада аб наступствах змянення клімату ў розных частках свету

Крыніца фота altavina.ru, europe-today.ru, www.restbee.ru

Ранее по теме:

Комментарии читателей: