Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Ценности

"Гадзіна Зямлі" ў Мінску: "Мы збіраем людзей, каб нагадаць, што трэба берагчы планету..."

Акустычная планетазберагальная паці падчас акцыі "Гадзіна Зямлі" стала сапраўдным культурна-экалагічным шоў.
0 комментариев
Продолжение темы:

“Згадаў дзяцінства на хутары, калі зімой падалі электралініі”

Пяць, чатыры, тры, два, адзін!” – так у мінскім бары “Хуліган” пачалася нават не адна, а дзве Гадзіны Зямлі, напрацягу якіх ішоў канцэрт, са свечкамі на ўсіх плоскіх паверхнях, этнічнай музыкай ад гуртоў НагУаль і ŠUMA і пятым вымярэннем, куды змясцілася бясконцая плынь гасцей.

У цемры, падагрэтай дыханнем натоўпа і жывым агнём, пачалася дзея.

Мы вельмі радыя апынуцца ў гэтую гадзіну тут, - кажа Леанід Паўлёнак з НагУаль. - Я адразу згадаў сваё дзяцінства на хутары, калі зімой часта падалі электралініі разам з правадамі, выключалася святло і надыходзіла нейкае шчасце, а ў бяскрайняй цішыні пачыналі адкрывацца сусветныя таямніцы…” – і з гэтымі словамі калектыў балотнага этна-панку пачаў свой “трансцэндэнтальны экалагічны сеанс”.

Звіняць кубачкі і келіхі – кухня таксама адключаная ад сеткі, і тым, хто прыехаў адмыслова паспрабаваць меню, даводзіцца задаволіцца меншым.

Мы даведаліся, што адчынілася новае месца і проста прыехалі паглядзець, што тут, пакаштаваць вегетарыянскай ежы, - расказвае наведніца Алёна. - Пра гадзіну зямлі можа быць і чула… але нічога не ведаю.

Аднак да зменаў клімату стаўлюся вельмі сур’ёзна. Я займаюся спартыўным турызмам і люблю прыроду. Сама ні ў якіх акцыях не ўдзельнічала, але вельмі прыемна, што сюды патрапілі.”

У колазвароце гасцей былі і тыя, хто свядома прыйшоў на вечарыну:

Наколькі я ведаю, часам у гэты дзень адключаюць нават Эйфелеву вежу, і гэта паказвае, як адна гадзіна можа вельмі-вельмі моцна паўплываць на планету. Калі б людзі на хвіліну раней адключалі святло ці ваду, спынялі бяссэнсоўную плынь вады і энергіі на нашай Зямлі, гэта было б лепш.

Добра, што і ў Беларусі пачынаюць аб гэтым задумвацца. Мы яшчэ блізка да зямлі, але я мяркую, што пра гэта трэба задумвацца як мага раней”, - кажа студэнтка Дана.

“Нават калі гэта не спрацуе, я радая, што гэта бачаць нашыя дзеці”

Другі нумар праграмы – ŠUMA Voices, аўтэнтычныя беларускія спевы, акапэльныя і нават экалагічныя, як заўважыла Руся, удзельніца гурта:

Я неабыякавая да праблем экалогіі.

Гэтая добры фармат, і архаічныя абрадавыя спевы – таксама экалагічная культура. Гэта культура, якая нарадзілася дзякуючы цеснаму і давяральнаму кантакту чалавека з прыродай ў яе першазданым выглядзе, і прыродныя законы адлюстраваныя ў спевах.”

У беларускіх вёсках, дзе з’явіліся на свет гэтыя песні, не было мікрафонаў і электрычнасці, што сугучна ідэі Гадзіны Зямлі – таму і ŠUMA, і НагУаль выступалі без падгучкі і ў суправаджэнні людскога гоману і гуку шэйкераў на бары.

“Музыкі, мне падаецца, вельмі пранікліся тэмай, - расказвае Аня Дапшэвічуце, івэнт-менеджэр таварыства "Зялёная сетка", каардынатар акцыі. - Яны не ўзялі з сабой ніводнага электрычнага інструмента, гэта прыцягвае да сябе ўвагу. Госці, напэўна, прызвычаіліся бачыць музыкаў у іншых абставінах, таму тэма Гадзіны Зямлі раскрытая больш чым цалкам.

Мы сабралі людзей тут, каб нагадаць, што трэба берагчы планету і рэсурсы, каб было, дзе расціць дзяцей.”

Света Беня, музыка:

Мы, гледачы, не робім ніякай справы, проста выказваем сімпатыю працэсу. І гэта вельмі выдатна, што столькі людзей перажываюць за экалагічны стан.

Нават калі гэта не спрацуе, у любым разе я радая, што гэта бачаць нашыя дзеці, яны дакладна вынайдуць нешта чароўнае і ўратуюць чалавецтва.

Нават вельмі маленькі ўчынак хаця б на аднаго чалавека робіць моцнае ўражанне і цягне за сабой шэраг вялікіх падзей. Не ведаю, ці будзем мы самі штодня выключаць святло, але час ад часу – так.”

Ганна Валынец

Фота Вераніка Реут

Ранее по теме:

Комментарии читателей: