Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Прэзентацыя кнігі Івана Ілліча "Энергія і справядлівасць. Прылады для таварыскасці"

4 красавіка у Мінску пройдзе прэзентацыя кнігі мысляра, што ўпершыню перакладзены на беларускую мову.
0 комментариев
Продолжение темы:

Іван Ілліч (1926-2002) - амаль невядомы ў Беларусі мысляр, хаця яго творчасць шырока прызнаная ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Пік яго вядомасці прыйшоўся на 1970-я гады, калі і выйшлі кніга "Прылады для таварыскасці" (1973) і памфлет "Энергія і справядлівасць" (1974) - адны з ягоных цэнтральных твораў.

Ілліч быў незвычайным чалавекам - каталіцкім святаром, якому Ватыкан забараніў праводзіць багаслужбы; праціўнікам неакаланіялізму, які навучаў валанцёраў са Злучаных Штатаў перад працай у Лацінскай Амерыцы; універсітэцкім прафесарам, які адмовіўся ад лячэння раку і пражыў з хваробай 15 гадоў.

У цэнтры ўвагі ў "Энергіі і справядлівасці" і "Прыладах для таварыскасці" - пошук тонкага балансу паміж захаваннем навакольнага асяроддзя і ростам якасці жыцця. Іван Ілліч даводзіць, што сацыяльны і экалагічны прагрэс магчымыя адначасова, і чалавецтва даўно мае ў сваім распараджэнні ўсе неабходныя для гэтага тэхналогіі, але трэба ўмець адабраць сярод іх прыдатныя і абмежаваць выкарыстанне энергіі. "Энергія і справядлівасць" даўно стала і па сёння застаецца настольнай кнігай актывістаў сусветнага антыаўтамабільнага руху.

Чытаць Івана Ілліча - з яго тонкімі назіраннямі, гульнёй словаў, адмысловым гумарам, вынаходніцтвам новых тэрмінаў і вяртаннем да першапачатковага значэння старых - сапраўдная інтэлектуальная асалода.

Некаторыя творы Івана Ілліча (ў тым ліку знакамітая анты-адукацыйная кніга "Расшкольванне грамадства") раней перакладаліся на расійскую мову. На беларускую мову працы Івана Ілліча перакладзены ўпершыню.

Падчас прэезнтацыі слова возьмуць:

Уладзімір Валодзін - перакладчык кнігі;

Джон Росмэн - дырэктар мясцовага фонда "Экалагічны транспарт" (Мінск);

Аляксандра Баравікова - журналістка, перакладчыца;

Таццяна Чыжова - даследчыца ў галіне філасофіі і сацыяльных навук.

Прэзентацыя кнігі пройдзе 4 красавіка па адрасе: вул. Новавіленская, 38, другі паверх, памяшканне 10.

Пачатак у 18.30.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: